Вы тут

Галоўчанка расказаў пра тэхналагічны суверэнітэт Беларусі


Прэм’ер-міністр Раман Галоўчанка расказаў пра тэхналагічны суверэнітэт Беларусі і назваў канчатковую мэту работы па імпартазамяшчэнні, паведамляе БелТА.


Фота БелТА

Раман Галоўчанка заўважыў, што не варта абсалютызаваць паняцце тэхналагічнага суверэнітэту, бо поўнасцю незалежных у гэтым сэнсе краін папросту няма. У вытворчых ланцужках выкарыстоўваецца міжнародная кааперацыя, прынцып падзелу працы. «Для нас важна не столькі імпартазамяшчэнне як такое, колькі асэнсаваная лакалізацыя, гэта значыць замяшчаць трэба тое, што важна для развіцця краіны і мінімізацыі расходаў», — звярнуў увагу Раман Галоўчанка.

«Гэтым мы і займаемся ў тандэме з Расійскай Федэрацыяй і менавіта праз гэта разглядаем астатнія пытанні. У прыватнасці, усе льготы, прэферэнцыі, дзяржпадтрымка і гэтак далей павінны прадастаўляцца толькі тым, хто дасягнуў рэальнага ўзроўню лакалізацыі вытворчасці», — дадаў прэм’ер-міністр.

Разам з тым ён звярнуў увагу, што і Расія, і Беларусь дзейнічаюць зыходзячы з нацыянальных прыярытэтаў, але гэта ім зусім не перашкаджае фарміраваць агульныя планы па імпартазамяшчэнні і павышэнні ўзроўню лакалізацыі ў асобных галінах. Напрыклад, у аўтамабілебудаванні, дзе абедзве дзяржавы цесна звязаныя паміж сабой. «Беларусь — пастаўшчык вялікай колькасці аўтакампанентаў у Расію, мы таксама шмат імпартуем (з Расіі. — Заўв. БелТА) для нашага аўтамабілебудавання. Тут абсалютна рэальна і неабходна зрабіць унутрыгаліновую раскладку, што імпартазамяшчаем мы, а што — Расійская Федэрацыя. Тое ж самае ў мікраэлектроніцы», — растлумачыў кіраўнік урада.

Гаворачы ўвогуле аб імпартазамяшчэнні, Раман Галоўчанка падкрэсліў, што тэма гэта складаная, але «ўрад разумее і бачыць, куды ісці». Ёсць адпаведныя штогадовыя планы і праграмы, яны паспяхова рэалізуюцца. Напрыклад, у 2023 годзе экспарт прадукцыі айчыннага машынабудавання ў Расію склаў $6,5 млрд., а вытворчасць імпартазамяшчальнай прадукцыі дасягнула практычна $5 млрд. «Поспехі ёсць, і яны відавочныя»,лічыць прэм’ер-міністр. Але гэта зусім не азначае, што можна самазаспакойвацца, наадварот, тэмпы неабходна нарошчваць, і менавіта такія задачы ставіць перад урадам кіраўнік дзяржавы. Аб гэтым ішла размова, у прыватнасці, напярэдадні на пасяджанне ў Аляксандра Лукашэнкі аб стане і задачах развіцця прамысловасці. «Прэзідэнт жорстка на гэту тэму выказаўся, запатрабаваўшы ў гэтым напрамку ўзмацніць работу. Мы гэта будзем выконваць», — сказаў Раман Галоўчанка.

Канчатковая мэта, паводле яго слоў — гэта павышэнне лакалізацыі вытворчасці (прычым, для розных галін устанаўліваюцца розныя паказчыкі), асваенне новых тэхналагічных аперацый. «Максімальная колькасць тэхналагічных аперацый па вытворчасці павінна праводзіцца ўнутры рэспублікі. Вось наша канчатковая мэта», — сказаў ён.

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Уважлівасць і правілы бяспекі — галоўны фактар зніжэння вытворчага траўматызму

Уважлівасць і правілы бяспекі — галоўны фактар зніжэння вытворчага траўматызму

Летась зафіксавана зніжэнне колькасці выпадкаў гібелі на вытворчасці. 

Грамадства

Ад чаго залежыць бяспека атракцыёнаў?

Ад чаго залежыць бяспека атракцыёнаў?

З пачатку года атракцыёны праверылі 43 разы.

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.