Вы тут

Лукашэнка выступае за стварэнне роўных умоў пры партыйным будаўніцтве


Прэзідэнт Беларусі, адказваючы на пытанні запрошаных на Пасланне беларускаму народу і Нацыянальнаму сходу, адзначыў, што выступае за стварэнне роўных умоў пры партыйным будаўніцтве, перадае БелТА.


У прыватнасці, дэпутат Палаты прадстаўнікоў Алег Гайдукевіч папрасіў у кіраўніка дзяржавы дазволу на змяненне назвы «Ліберальна-дэмакратычная партыя» на «Ліберальна-дэмакратычная партыя Беларусі». Аляксандр Лукашэнка адзначыў, што не пярэчыць.

Пры гэтым, кіраўнік дзяржавы падкрэсліў, што выступае за стварэнне роўных умоў пры партыйным будаўніцтве.

«Я не хачу, каб была няроўнасць. Не хачу, каб была партыя ўлады і хтосьці там на абочыне, на баку», — адзначыў Аляксандр Лукашэнка.

Прэв’ю: БелТА

Выбар рэдакцыі

Моладзь

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Фіналістка праекта «Акадэмія талентаў» на АНТ — пра творчасць і жыццё.

Калейдаскоп

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

На гэтым тыдні Цяльцы будуць проста незаменныя ўсюды, дзе іх ведаюць.

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.