З нагоды Дня Абаронцаў Айчыны і Узброеных Сіл Рэспублікі Беларусь Беларускі дзяржаўны музей гісторыі Вялікай Айчыннай вайны падрыхтаваў насычаную праграму, якая прыцягнула ўвагу наведвальнікаў розных узростаў.
Так, вучні чацвёртага класа сярэдняй школы № 151 г. Мінска сталі ўдзельнікамі майстар-класа «Франтавая рукавіца». Выканалі заданне ўсе, хоць хлопчыкам было складаней справіцца з іголкай і ніткай.
Навучэнцы з спецыяльнай школы № 18 г. Мінска выраблялі паштоўкі да свята.
Васьмікласнікі сярэдняй школы № 3 г. Мінска падзяліліся на дзве каманды: «лётчыкі» і «танкісты», атрымалі план праходжання маршруту квэста «Дарогамі пераможцаў» і адправіліся ў шлях па залах музея.
На маршрутах каманды чакалі пытанні з гісторыі Вялікай Айчыннай вайны, па апісанні подзвігу лётчыка ўдзельнікі знаходзілі экспазіцыю ў музейнай зале, па фрагментах фатаграфій — вызначалі мадэль танка, навобмацак вызначалі прадметы ваеннай амуніцыі і зброі, аказвалі першую медыцынскую дапамогу адзін аднаму.
У партызанскім лагеры ўдзельнікі квэста вывучалі подзвігі партызан, клалі парашут, пісалі «лісты з фронту» сваім блізкім. Камандзе «танкісты» давялося вырабіць драўляны насціл для пераходу праз балоцістую мясцовасць.
Квэст завяршыўся «ажыўленнем» карціны мастака Яўгена Ціхановіча, на якой адлюстраваны сюжэт падпісання Акта аб безумоўнай капітуляцыі Германіі.
У зале Перамогі адбылося ўзнагароджанне каманд дыпломамі аб паспяховым праходжанні выпрабаванняў і сумеснае фатаграфаванне.
Віктар ІВАНЧЫКАЎ
Фота аўтара
Сумесныя праекты ядзерных тэхналогій.
У парадку дня — зацвярджэнне Канцэпцыі нацбяспекі і Ваеннай дактрыны.