Асноўныя намаганні Міністэрства замежных спраў накіраваныя на абарону нацыянальнага суверэнітэту. Пра гэта заявіў кіраўнік МЗС Сяргей Алейнік на калегіі знешнепалітычнага ведамства, перадае БелТА.
«Сур’ёзную пагрозу нацыянальнай бяспецы Беларусі стварыла паскорыўшаяся мілітарызацыя ўсходняга флангу НАТА. У Польшчу, Літву і Латвію перакідваюцца дадатковыя воінскія кантынгенты і тэхніка, не кажучы ўжо пра будаўніцтва ўздоўж беларускай мяжы сцен. У гэтых умовах мы дакладна рэалізоўвалі пастаўленыя кіраўніком дзяржавы і ўрадам перад МЗС задачы — накіраваць асноўныя намаганні на абарону нацыянальнага суверэнітэту, адпаведным чынам пераарыентаваць знешнеэканамічную дзейнасць, сістэмна процідзейнічаць інфармацыйнаму, палітычнаму і эканамічнаму ціску, мінімізаваць шкоду ад санкцый супраць Рэспублікі Беларусь», — сказаў міністр.
Пры гэтым, падкрэсліў Сяргей Алейнік, у МЗС зыходзілі з таго, што новыя рэаліі — гэта не толькі пляцоўка для барацьбы за выжыванне, але і акно магчымасцяў, і час для пераасэнсавання прыярытэтаў, і імпульс да адкрыцця новых апорных пунктаў і ніш для ўзаемадзеяння на міжнароднай арэне.
Прэв’ю: БелТА
Фіналістка праекта «Акадэмія талентаў» на АНТ — пра творчасць і жыццё.
На гэтым тыдні Цяльцы будуць проста незаменныя ўсюды, дзе іх ведаюць.
Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.