Вы тут

Надвор'е: Снег і мокры снег з дажджом на фоне парывістага ветру


Падчас другога тыдня лютага тэрыторыя Беларусі знаходзілася пад уплывам зоны павышанага атмасфернага ціску, таму ападкаў было няшмат, а тэмпература паветра на 4-5 градусаў перавышала кліматычную норму. Аднак зіма яшчэ не скончылася, а ў хуткім часе мы тое адчуем. Пры гэтым найбольш складаная сітуацыя будзе назірацца ў выхадныя, паведамляюць спецыялісты Рэспубліканскага цэнтра па гідраметэаралогіі, кантролі радыеактыўнага забруджвання і маніторынгу навакольнага асяроддзя Мінпрыроды.


Менавіта ў суботу прагназуюцца складаныя ўмовы надвор'я. Часам будуць ападкі ў выглядзе мокрага снегу і дажджу, уначы месцамі па паўночным усходзе — мокры снег, наліпанне снегу, завіруха. У асобных раёнах галалёд, на дарогах галалёдзіца. У многіх раёнах краіны ўзмацненне ветру парывамі да 15-20 м/с, раніцай і днём месцамі па паўднёвым захадзе наогул будзе збіваць з ног, калі сіла ветру дасягне 24 м/с. Тэмпература паветра ноччу панізіцца да мінус 2 — плюс 5 градусаў, а па паўночна-ўсходняй частцы — да 3-6 марозу. Удзень тэмпература паветра будзе ад 0 градусаў па паўночным усходзе да плюс 8 градусаў па поўдні краіны.

Не лепшае надвор'е чакае нас і ў нядзелю. У гэтыя суткі часам будуць ападкі, у асноўным снег, мокры снег, месцамі мяцеліца. На асобных участках дарог галалёдзіца. На большай частцы тэрыторыі краіны адбудзецца ўзмацненне ветру парывамі да 15-20 м/с. Уначы прагназуецца мінус 4 — плюс 2 градусы, днём — мінус 2 — плюс 4 градусы.

З наступнага тыдня стане крыху халадней. У панядзелак на большай частцы тэрыторыі Беларусі чакаецца кароткачасовы снег, слабая мяцеліца. На асобных участках дарог галалёдзіца. Тэмпература паветра ўначы складзе 1-8 градусаў ніжэй за нуль. Удзень будзе ад мінус 5 градусаў да 2 цяпла.

У аўторак месцамі па краіне прагназуецца кароткачасовы снег. У асобных раёнах — туман, на дарогах галалёдзіца. Тэмпература паветра ноччу апусціцца да мінус 1-8 градусаў, пры праясненнях — да мінус 9-12 градусаў. Днём будзе мінус 4 — плюс 3 градусы, па паўднёвым захадзе — да 5 цяпла.

Сяргей КУРКАЧ

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Пар­ты­зан­скі след у Бе­ла­рус­кай на­сту­паль­най апе­ра­цыі «Баг­ра­ці­ён»

Пар­ты­зан­скі след у Бе­ла­рус­кай на­сту­паль­най апе­ра­цыі «Баг­ра­ці­ён»

Ба­я­вое ўза­е­ма­дзе­ян­не най­вы­шэй­ша­га ўзроў­ню.

Грамадства

Якой павінна быць ежа для дзяцей: смачнай ці карыснай?

Якой павінна быць ежа для дзяцей: смачнай ці карыснай?

«Дзесяцігоддзі школьнае харчаванне нашых дзяцей будавалася на аснове зборніка рэцэптур».

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.