Вы тут

Вясковае дзяцінства — гэта ЦУДоўна


Ева Гвоздзева, дзяўчынка,

Нарадзілася ў сталіцы.

Аднак вясковага жыцця

Яна ніколькі не баіцца.

Можа курак пакарміць,

Агарод вадой паліць.

Умее бульбачку капаць,

З дзедам дровы раскладаць.

Пасля працы — адпачынак.

У вёсцы ж — цэлы заапарк,

Кураня і кот з сабачкам —

Кожны Еве вельмі рад.

І ад кветак на сцяжынцы

Вельмі хораша дзяўчынцы,

А ў сэрцы пачуццё,

Што святлом на ўсё жыццё.


Гэтыя здымачкі і верш да іх даслала наша чытачка Антаніна Мікалаеўна Ерамеева. «Бабуля маленькай Евы — мая сястра Алёна. Фотаздымкі амаль усе з падворка Евіных прадзеда і прабабулі, што знаходзіцца ў вёсцы Вуглы Рагачоўскага раёна».

Выбегчы ранкам з хаты басанож ды рваць ягады проста з куста. Гладзіць козачак ды гуляць у даганялкі з курачкамі. Дапамагаць маме садзіць агарод і назіраць, як з семечка вырастае смачная морква ці агурок. А потым есці вітаміны проста з градкі. Ляжаць з бабуляй на печы і чытаць цікавую кніжку. Шукаць на ўсыпаным зоркамі небе Вялікую і Малую Мядзведзіц. Збіраць у кошык, сплецены з лазы дзядулем, баравікі ды лісічкі. Ночыць усёй сям'ёй на беразе возера ў палатцы. Раскласці з татам вогнішча і доўга глядзець на агонь... У кожнага свае асацыяцыі з дзяцінствам у вёсцы. Але ўсе іх аб'ядноўваюць непадробныя цеплыня і шчырасць. Калі вы таксама лічыце, што вясковае дзяцінства — гэта ЦУДоўна, то дасылайце здымкі вашых дзетак-кветак (з невялічкім аповедам пра фота) на электронны адрас іnfo@zvіazda.by або па пошце: 220013, г. Мінск, вул. Б. Хмяльніцкага, 10а, рэдакцыя газеты «Звязда», з пазнакай «для «Сямейнай газеты».

Выбар рэдакцыі

Моладзь

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Фіналістка праекта «Акадэмія талентаў» на АНТ — пра творчасць і жыццё.

Калейдаскоп

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

На гэтым тыдні Цяльцы будуць проста незаменныя ўсюды, дзе іх ведаюць.

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.