Вы тут

Паэтычнасць беларускіх мясцін адлюстроўваецца ў творах Кастуся Качана


Калі спатрэбіліся творы пра прыроду — то да мастака Качана. Калі трэба на прыроду — таксама да яго, бо мастак, шчыльна звязаны са сваёй малой радзімай — Навагрудчынай, нават адкрыў там галерэю ўласных твораў. Але ж не ўсе могуць туды даехаць, нават з улікам таго, што Навагрудак — гістарычны горад, і там ёсць што паглядзець. Таму раю скарыстацца магчымасцю наведаць выставу Кастуся Качана ў сталічнай галерэі «Мастацтва» (што на праспекце Незалежнасці). Выстава працуе з 14 лютага па 11 сакавіка.


Кастусь Качан  чалавек, які зрабіў сябе сам, аднойчы зачараваўшыся мастацтвам. З фізіка (паводле адукацыі) ператварыўся ў лірыка і стаў вядомым жывапісцам не толькі ў Беларусі, але і за яе межамі. Яго творы знаходзяцца ў калекцыях музеяў не толькі нашай краіны, але і ў славутай Траццякоўскай галерэі, у прыватных калекцыях Еўропы, Азіі, Паўночнай і Паўднёвай Амерыкі. У творцы шмат шчырых прыхільнікаў на радзіме. Тое, што ён адлюстроўвае, блізка сэрцу кожнага беларуса. У пейзажах Кастусь Качан не проста выяўляе тое, што бачыць, ён такім чынам выказвае сваю любоў да радзімы.

На гэту акалічнасць звярнулі ўвагу адразу ж, калі творца пачаў выстаўляцца, — у 1980 годзе. І не толькі гледачы прызналі ў ім мастака, але і прафесійная супольнасць адзначыла ўзровень яго працы ў станкавым жывапісе. З 1987 года Кастусь Качан з’яўляецца сябрам Беларускага саюза мастакоў, перыядычна ладзіць выставы на самых розных пляцоўках — ад Нацыянальнага мастацкага музея да невялікіх галерэй. У галерэі «Мастацтва» прадстаўлены яго нацюрморты і пейзажы, якія асабліва кранаюць адчуваннем беларускага духу. На палотнах паўстаюць помнікі даўніны, храмы (мастак нарадзіўся ў вёсцы Лаўрышава, дзе здаўна існаваў манастыр, які цяпер адноўлены). Але для Качана гісторыя — не застылая ў часе з’ява, яна мае працяг у сучаснасці, найперш натхняючы людзей на творчасць. Лепшы доказ таму — прыклад самога аўтара. Адсюль яго каларыстыка, адвольная манера пісьма, якая дапамагае адчуць рух, уласцівы прыродзе. Адсюль і пэўная рамантызацыя і зачараванасць, якая прыцягвае гледачоў. А яны адчуваюць шчырасць выказвання незалежна ад стылю ці накірунку, у якім працуе мастак. А ён знайшоў сябе і арганічны ў тым, што робіць, нікому нічога не даказваючы. Усё ж зразумела: ёсць дух Беларусі — ёсць павага да творцы.

Ларыса ЦІМОШЫК

Фота з сайта галерэі і ФБ-старонкі мастака

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Уважлівасць і правілы бяспекі — галоўны фактар зніжэння вытворчага траўматызму

Уважлівасць і правілы бяспекі — галоўны фактар зніжэння вытворчага траўматызму

Летась зафіксавана зніжэнне колькасці выпадкаў гібелі на вытворчасці. 

Грамадства

Ад чаго залежыць бяспека атракцыёнаў?

Ад чаго залежыць бяспека атракцыёнаў?

З пачатку года атракцыёны праверылі 43 разы.

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.