Вы тут

На берагах сяброўства


Мiжнародны лiтаратурны конкурс паэтычных перакладаў «Беларусь — Расiя. Сожскiя берагi сяброўства» стартаваў у Гомелi. Паэтычнае спаборнiцтва маладых расiйскiх i беларускiх лiтаратараў арганiзоўвае Гомельскае абласное аддзяленне Саюза пiсьменнiкаў Беларусi пры падтрымцы пiсьменнiцкiх арганiзацый дзвюх краiн, рэгiянальных органаў улады i мясцовых нацыянальна-культурных аўтаномiй «Беларусы Расii».


— Другi раз творчае спаборнiцтва праводзiцца ў рамках XXVIII Мiжнароднага фестывалю-свята «Славянскiя лiтаратурныя дажынкi». Сам форум, як i конкурс, пройдзе пад знакам Года мiру i стварэння ў Рэспублiцы Беларусь, Года педагога i настаўнiка ў Расiйскай Федэрацыi, 85-годдзя Гомельскай вобласцi i Года сучаснай патрыятычнай лiтаратуры на Гомельшчыне, — адзначае старшыня абласнога аддзялення Саюза пiсьменнiкаў Беларусi Уладзiмiр Гаўрыловiч.

Удзел у конкурсе прымаюць аўтары-перакладчыкi ад 18 да 40 гадоў, незалежна ад нацыянальнасцi, месца жыхарства, членства ў творчых саюзах. Умовы простыя: да 1 красавiка iм прапануецца творча пераўвасобiць па некалькi вершаў вядомых паэтаў на беларускую цi рускую мову. Напрыклад, беларусы перакладуць вершы Расула Гамзатава (сёлета спаўняецца 100 гадоў з дня нараджэння паэта), а перакладчыкi з Расii — вершы Анатоля Грачанiкава (у 2023 годзе вядомаму беларускаму паэту, якi нарадзiўся на Гомельшчыне, споўнiлася б толькi 85 гадоў). Яшчэ адна намiнацыя створана для жыхароў Гомельшчыны: iм прапануецца перакласцi на беларускую мову творы Алi Шагенцукава: сваёй працай яны аддадуць данiну памяцi савецкаму паэту, пiсьменнiку, заснавальнiку кабардзiнскай лiтаратуры, заслужанаму дзеячу мастацтваў Кабардзiна-Балкарыi, якi трагiчна загiнуў у фашысцкiм канцлагеры ў Бабруйску ў 1941 годзе. 

Iмёны ўладальнiка Гран-пры i лаўрэатаў мiжнароднага конкурсу па трох групах будуць аб’яўлены ў канцы лiпеня на мiжнародным фестывалi «Берагi дружбы» ў Растоўскай вобласцi. Там жа адбудзецца ўганараванне некаторых расiйскiх фiналiстаў i ўдзельнiкаў. А ўзнагароджанне пройдзе ў горадзе над Сожам з 7 да 9 верасня ў рамках правядзення XXVIII Мiжнароднага фестывалю-свята «Славянскiя лiтаратурныя дажынкi». Дарэчы, форуму будуць папярэднiчаць культурна-адукацыйныя мерапрыемствы для беларускiх i рускiх перакладчыкаў, найлепшыя паэтычныя перастварэннi плануецца апублiкаваць у мiжнародным альманаху «Лiтара. Литера. Лiтера».

Мiкалай IГНАТОВIЧ

Прэв’ю: pexels.com

Выбар рэдакцыі

Палітыка

Другі дзень УНС: усе падрабязнасці тут

Другі дзень УНС: усе падрабязнасці тут

У парадку дня — зацвярджэнне Канцэпцыі нацбяспекі і Ваеннай дактрыны.

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.