Вы тут

Надвор’е: На наступным тыдні можа падмарозіць да -11


У нашай краіне ўжо больш за тыдзень адзначаецца не па сезоне цёплае надвор'е, якое прынеслі цёплыя паветраныя масы з паўднёвага захаду Еўропы. Але ў найбліжэйшы час у нас зноў будзе ісці снег, мокры снег і дождж, паведамляюць спецыялісты Рэспубліканскага цэнтра па гідраметэаралогіі, кантролі радыеактыўнага забруджвання і маніторынгу навакольнага асяроддзя Мінпрыроды.


Фота: pixabay.com

Ужо ў суботу актыўная франтальная сістэма, якая ссоўваецца з тэрыторыі Украіны, абумовіць ноччу і раніцай на большай частцы тэрыторыі краіны снег, мокры снег і дождж. Месцамі па паўднёвым захадзе краіны прагназуецца моцны снег, які будзе суправаджацца ўзмацненнем ветру да моцнага парывістага, у асобных раёнах — з завеяй. Удзень ападкі ў выглядзе снегу, мокрага снегу і дажджу пройдуць месцамі па краіне. У асобных раёнах чакаецца наліпанне мокрага снегу, слабы галалёд, на дарогах галалёдзіца. Тэмпература паветра ўначы складзе ад мінус 3 градусаў да плюс 2, а днём — мінус 1 — плюс 4 градусы.

Надвор'е крыху супакоіцца ў нядзелю. У гэты дзень франтальныя раздзелы пакінуць тэрыторыю Беларусі, і кароткачасовыя ападкі чакаюцца толькі месцамі па краіне. У асобных раёнах слабыя туман і галалёд, на дарогах галалёдзіца. Уначы тэмпература паветра будзе ў межах ад мінус 4 да плюс 1 градуса, удзень — ад мінус 1 градуса да 4 цяпла.

Паводле прагнозаў айчынных сіноптыкаў, у пачатку наступнага тыдня атмасферны ціск пачне ўстойліва расці, ападкаў стане менш. Пры гэтым тэмпературны фон панізіцца, у начны час будзе ў асноўным у «мінусавым стане». У панядзелак чакаецца пераважна без ападкаў, толькі ўначы і раніцай месцамі па захадзе краіны магчымыя невялікія ападкі (мокры снег, дождж). У асобных раёнах слабыя туман і галалёд, на дарогах галалёдзіца. Тэмпература паветра ўначы — ад мінус 4 да плюс 2 градусаў, па паўночным усходзе пры праясненнях да 5—8 марозу. Днём будзе мінус 2 — плюс 4 градусы.

Зіма пачне вяртацца да нас у аўторак і сераду. У гэтыя два дні прагназуецца пераважна без ападкаў. Ноччу месцамі слабыя туман і галалёд. На асобных участках дарог галалёдзіца. Тэмпература паветра ўначы складзе ад нуля да мінус 7 градусаў, па ўсходзе пры праясненнях 8—11 градусаў ніжэй за нуль. Удзень таксама холадна, але не вельмі — ад мінус 4 градусаў да 3 цяпла.

Сяргей КУРКАЧ

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Пар­ты­зан­скі след у Бе­ла­рус­кай на­сту­паль­най апе­ра­цыі «Баг­ра­ці­ён»

Пар­ты­зан­скі след у Бе­ла­рус­кай на­сту­паль­най апе­ра­цыі «Баг­ра­ці­ён»

Ба­я­вое ўза­е­ма­дзе­ян­не най­вы­шэй­ша­га ўзроў­ню.

Грамадства

Якой павінна быць ежа для дзяцей: смачнай ці карыснай?

Якой павінна быць ежа для дзяцей: смачнай ці карыснай?

«Дзесяцігоддзі школьнае харчаванне нашых дзяцей будавалася на аснове зборніка рэцэптур».

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.