Вы тут

Мітрапаліт Веніямін уручыў Мінскаму абласному ўпраўленню МНС харугву


Напярэдадні Дня ратавальніка Мітрапаліт Мінскі і Заслаўскі, Патрыяршы Экзарх усяе Беларусі Веніямін і міністр па надзвычайных сітуацыях Вадзім Сіняўскі ўручылі абласным падраздзяленням духоўныя сцягі — харугвы. Мерапрыемства прайшло на тэрыторыі царквы Нараджэння Прасвятой Багародзіцы ў вёсцы Тарасава Мінскага раёна.


У 2021 годзе паміж Міністэрствам па надзвычайных сітуацыях і Беларускай Праваслаўнай Царквой было падпісана пагадненне, якое толькі ўзмацніла традыцыі ўзаемадзеяння ратавальнікаў і прадстаўнікоў духавенства. Год таму харугва была ўручана Міністэрству па надзвычайных сітуацыях. І гэты сімвал стаў яшчэ адной крыніцай натхнення для людзей, чыя праца кожны дзень спалучана з рызыкай для жыцця.

— Ваш род заняткаў — ратаваць, дапамагаць тым, хто трапіў у складаныя сітуацыі, — звярнуўся да супрацоўнікаў МНС мітрапаліт Веніямін. — Натуральна баяцца бяды, трагедый. А тыя, хто служыць у МНС, свядома прысвячаюць сябе, сваё жыццё таму, каб датыкацца да таго, што звязана з горам, прадухіляць непрыемнасці, каб яны не кранулі іншае жыццё, прыйсці на дапамогу, калі людзі ў разгубленасці, у бядзе. Чалавек мужны, знаходзячыся ў храме Божым, адчувае асаблівае заспакаенне, падтрымку. Цяжкасці, якія перажываюцца намі, у храме ўспрымаюцца зусім па-іншаму. Дзякуй вам, усім, хто нясе гэтае адказнае служэнне. Няхай тыя харугвы, якія мы сёння асвяцілі для абласных упраўленняў МНС, будуць абаронай для супрацоўнікаў, няхай яны стануць напамінам і натхненнем на добрае і карыснае, на стараннае служэнне Айчыне і блізкім нашым.

Як заўважыў міністр па надзвычайных сітуацыях Вадзім Сіняўскі, яшчэ адзін год мы пражылі ў нашай любімай Рэспубліцы Беларусь разам з нашай Праваслаўнай Царквой, якая падтрымлівала нас у ліквідацыі складаных надзвычайных сытуацый сваім духоўным наказам. «І мы з годнасцю выканалі свой службовы абавязак, — падкрэсліў кіраўнік ведамства. — Зніжаецца статыстыка гібелі людзей на пажарах. Нам удалося эфектыўна прапрацаваць пытанні забеспячэння бяспекі людзей на вадаёмах. Усяго па краіне ў мінулым годзе выратавана жыццё пяці тысяч чалавек. Хачу падзякаваць асабоваму складу міністэрства, а таксама запэўніць, што МНС і ў далейшым будзе гэтак жа надзейна выконваць свае задачы па прызначэнні. Сёння тут прысутнічае маладое пакаленне. Гэта наша надзея, наша будучыня, і, вядома, без яго мы не бачым далейшага развіцця ведамства. Толькі разам пад нашымі сцягамі, нашымі харугвамі мы будзем выконваць свой абавязак».

Харугва стане сімвалам духоўнасці супрацоўнікаў падраздзяленняў МНС, бескарыслівага служэння на карысць народа і краіны, выканання святога абавязку па яе абароне і будзе суправаджаць ратавальнікаў у самыя важныя дні.

Вераніка КАНЮТА

Фота прэс-службы Мінскага абласнога ўпраўлення МНС

Выбар рэдакцыі

Палітыка

Другі дзень УНС: усе падрабязнасці тут

Другі дзень УНС: усе падрабязнасці тут

У парадку дня — зацвярджэнне Канцэпцыі нацбяспекі і Ваеннай дактрыны.

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.