Вы тут

Дэпутаты ў Гродне зацвердзілі прагнозныя паказчыкі развіцця і абласны бюджэт


У Гродне дэпутаты аблсавета зацвердзілі прагнозныя паказчыкі развіцця рэгіёна і абласны бюджэт на 2023 год. Асноўныя інвестыцыі будуць укладзены ў чалавечы капітал. Гэта значыць, што бюджэт мае сацыяльную накіраванасць. Плануецца значнае павелічэнне расходаў на сацыяльную сферу, павышэнне зарплаты ў бюджэтнай сферы, будаўніцтва новых сацыяльных аб'ектаў. Значныя капіталаўкладанні мяркуецца накіраваць у сур'ёзныя інфраструктурныя праекты і падтрымку рэальнага сектара эканомікі.


Фота носіць ілюстрацыйны характар.

Дабіцца сацыяльнага дабрабыту немагчыма без росту эканамічныых паказчыкаў. Па словах старшыні Гродзенскага аблвыканкама Уладзіміра Караніка, рэгіён сёлета спрацаваў эфектыўна. Ва ўмовах санкцыйнага ціску і закрыцця многіх звыклых рынкаў збыту была праведзена работа па пераарыентацыі эканомікі на работу ў новых умовах. Гэта дало свой плён. Такім чынам, за 9 месяцаў паступленні ў бюджэт павялічыліся на 20 %. Дзякуючы станоўчаму сальда ў знешнім гандлі і прытоку валюты вобласць завяршае год з прафіцытам бюджэту. На будучы год стаіць задача павялічыць рост ВРП, экспартны патэнцыял, адпаведна, і паступленні ў бюджэт.

Гэта дае магчымасць не толькі забяспечыць усе сацыяльныя гарантыі, але і развівацца ў новых кірунках.

— Планы аптымістычныя. Мяркуем у наступным годзе значна павялічыць расходы на сацыяльныю сферу, у тым ліку на будаўніцтва сацыяльных аб'ектаў. Не застанецца па-за ўвагай заработная плата ў бюджэтнай сферы. Істотную падтрымку атрымае рэальны сектар эканомікі, у прыватнасці, інфраструктурныя аб'екты, — падкрэсліў Уладзімір Каранік.

Каб дабіцца пастаўленых задач, прыйдзецца мабілізаваць усе рэсурсы рэгіёна. Важны акцэнт зроблены на інвестыцыях. Іх памер павінен дасягнуць 123 % да ўзроўню 2022 года, што ў грашовым эквіваленце складае 4 млрд 875 млн рублёў. У ліку найбольш значных праектаў — працяг будаўніцтва дрэваперапрацоўчай вытворчасці ў Свіслацкім раёне, а ў Смаргоні і Слоніме — комплексаў па вытворчасці баваўняных нітак і вырабаў з іх.

Будзе дадзены старт шэрагу новых інвестапректаў. Мяркуецца запусціць комплекс па вытворчасці субстрату для вырошчвання грыбоў, арганізаваць вытворчасць лекавых сродкаў і пенашклянога шчэбеню. Згодна з даручэннем кіраўніка дзяржавы аб стварэнні ў кожным раёне аднаго новага прадпрыемства, гродзенцы сфарміравалі спіс, у які ўвайшлі 18 інвестпраектаў. Мяркуецца на кожным прадпрыемстве стварыць не менш як 20 рабочых месцаў.

Значныя капіталаўкладанні будуць накіраваны на сацыяльныя аб'екты.

Адным з самых буйных аб'ектаў рэгіёна застаецца рэканструкцыя будынкаў Гродзенскай клінічнай бальніцы № 3 пад абласны анкалагічны дыспансер. Ужо ў пачатку будучага года пачнецца пастаўка абсталявання. А ўсяго рэканструкцыя пад анкацэнтр прадугледжвае пяць чэргаў, работы плануецца завяршыць да 2025 года.

У мікрараёне Паўднёвы-3 абласнога цэнтра чакаецца будаўніцтва новай паліклінікі, а ў Астраўцы пад раённую паліклініку будуць мадэрнізаваны будынкі бальніцы. Што датычыцца жыллёвага будаўніцтва, у наступным годзе павінна быць уведзена 465 тысяч «квадратаў» жылля, з якіх трэцяя частка агульнай плошчы — з дзяржпадтрымкай.

Старшыня Гродзенскага абласнога Савета дэпутатаў Алена Пасюта вызначыла важнасць сацыяльнай арыентаванасці абласнога бюджэта на наступны год. Сацыяльна значныя выдаткі складуць 74 % у агульным аб'ёме бюджэту вобласці. Найбольшую ўдзельную вагу займае адукацыя — 30 %, яшчэ 26,5 % — ахова здароўя.

— Усё гэта дэманструе сацыяльную арыентаванасць рэгіёна, як і ўсяе Беларусі, не на словах, а на справе, — зазначыла старшыня аблсавета. — Лічу, што мы ўдала завяршаем гэты год. Можна шмат гаварыць аб складанасцях і санцыйнаым ціску, але мы бачым, што і ў такіх няпростых умовах гаспадарання магчыма вырашаць праблемы і знаходзіць выйсце з розных сітуацый. Важна, што наша краіна ўкладвае інвестцыі ў чалавечы капітал. А бюджэт застаецца сацыяльна арыентаваным.

Трэба адзначыць, што Гродзеншчына — лідар рэспублікі па сукупным паступленні даходаў у абласны бюджэт. Рэгіён займае другую пазіцыю па імпартазамяшчальнай прадукцыі, якая вельмі важная для эканомікі. Тэмп росту сельгасвытворчасці таксама вышэйшы за сярэдні паказчык па рэспубліцы. Удзельная вага стратных прадпрыемстваў зніжана ўдвая.

Маргарыта УШКЕВІЧ

Выбар рэдакцыі

Моладзь

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Фіналістка праекта «Акадэмія талентаў» на АНТ — пра творчасць і жыццё.

Калейдаскоп

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

На гэтым тыдні Цяльцы будуць проста незаменныя ўсюды, дзе іх ведаюць.

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.