Вы тут

У АМАПа прайшоў заключны этап кваліфікацыйных выпрабаванняў на права нашэння чорнага берэта.


18 лістапада, напярэдадні Дня ўтварэння АМАП ГУУС, у в. Гарані (Мінскі раён) быў праведзены заключны этап кваліфікацыйных выпрабаванняў на права нашэння чорнага берэта (АМАП ГУУС Мінгарвыканкама).


Удзельнікам кваліфікацыйных выпрабаванняў неабходна было пераадолець вучэбна-тактычную паласу, здзейсніць марш-кідок каля 8 км, частка дыстанцыі якога неабходна было прайсці на кукішках і паўзком, выканаць навучальныя стрэльбы з аўтамата і пісталета, прыняць удзел у спарынгах.

З пяцідзесяці аднаго кандыдата на права нашэння чорнага берэта, запаветнай мэты дамагліся трыццаць восем маладых супрацоўнікаў АМАП ГУУС.

У гэты ж дзень адбылася цырымонія адкрыцця вучэбна-тактычнага палігона, у якой прынялі ўдзел Міністр унутраных спраў Рэспублікі Беларусь генерал-лейтэнант міліцыі Іван Кубракоў, начальнік ГУУС Мінгарвыканкама генерал-маёр міліцыі Міхаіл Грыб, камандзір АМАП ГУУС палкоўнік міліцыі Дзмітрый Балаба. У рамках мерапрыемства прайшлі паказальныя выступленні супрацоўнікаў АМАП.

 

Віктар ІВАНЧЫКАЎ 

Фота аўтара

Выбар рэдакцыі

Моладзь

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Фіналістка праекта «Акадэмія талентаў» на АНТ — пра творчасць і жыццё.

Калейдаскоп

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

На гэтым тыдні Цяльцы будуць проста незаменныя ўсюды, дзе іх ведаюць.

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.