Вы тут

Кубракоў: «МУС і аграрыі зацікаўлены ў супрацоўніцтве»


У Светлагорскім раёне завяршыліся «Дажынкі» для работнікаў сельгаспрадпрыемства МУС «Хутар-Агра». У цырымоніі ўзнагароджання найлепшых супрацоўнікаў гаспадаркі прыняў удзел міністр унутраных спраў Іван Кубракоў.


— «Хутар-Агра» знаходзіцца ў нашым ведамстве пяты год і ўвесь час развіваецца, — адзначыў кіраўнік міліцэйскага ведамства. — Людзі ў гэтай гаспадарцы працуюць аддана і з душой. Хачу падзякаваць кожнаму работніку за высакародную справу. МУС і аграрыі зацікаўлены ў супрацоўніцтве: для праваахоўнікаў гэта ў першую чаргу забеспячэнне прадуктамі ўстаноў крымінальна-выканаўчай сістэмы, для гаспадаркі — гарантаваныя рынкі збыту".

У гаспадарцы функцыянуюць дзве малочнатаварныя фермы і два жывёлагадоўчыя комплексы. Усяго тут утрымліваецца звыш 2,5 тысяч галоў буйной рагатай жывёлы, з іх дойнага статка — больш за 700 галоў. Наладжана лінія па вытворчасці камбікармоў, функцыянуе цэх па вытворчасці мясных паўфабрыкатаў з ялавічыны і бараніны. Ёсць перспектыва і ў развіцці авечкагадоўлі. У цяперашні час на ферме ўтрымліваюць каля 500 галоў. Акрамя мяса, авечкі даюць шкуры і поўсць.

Адно з новых напрамкаў дзейнасці прадпрыемства — пчалярства — таксама прыносіць добрыя вынікі. Хутарскі мёд славіцца сваёй якасцю далёка за межамі райцэнтра. У гаспадарцы даюць шанец на выпраўленне людзям, якія спатыкнуліся. Тут працуе больш за сто грамадзян са светлагорскага ЛПП, падапечныя крымінальна-выканаўчай інспекцыі з мясцовага райаддзела міліцыі. Важна, што пры жаданні яны могуць застацца працаваць у гаспадарцы пасля зняцця з уліку. Гэтая магчымасць дапамагла многім зрабіць упэўненыя крокі на шляху да новага жыцця.

Вераніка КАНЮТА

Фота прэс-службы МУС

Выбар рэдакцыі

Моладзь

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Фіналістка праекта «Акадэмія талентаў» на АНТ — пра творчасць і жыццё.

Калейдаскоп

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

На гэтым тыдні Цяльцы будуць проста незаменныя ўсюды, дзе іх ведаюць.

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.