Вы тут

Надвор’е: Лістапад пачнецца з халодных туманаў і дажджоў


Калі апошні тыдзень кастрычніка быў для нас анамальна цёплым, пачатак наступнага месяца чакаецца нават дзесьці суровым. Ужо на гэтым тыдні тэрыторыя нашай краіны будзе адчуваць уплыў досыць халодных паветраных мас ва ўсходніх рэгіёнах, так і адноснага цяпла па захадзе краіны, паведамляюць спецыялісты Рэспубліканскага цэнтра па гідраметэаралогіі, кантролі радыеактыўнага забруджвання і маніторынгу навакольнага асяроддзя Мінпрыроды.


Фота: pixabay.com

У першы дзень апошняга месяца восені павялічыцца і ўшчыльніцца воблачнасць. З акваторыі Балтыйскага мора чакаецца перамяшчэнне малаактыўнага атмасфернага фронту. У асобных раёнах пройдуць невялікія дажджы. Месцамі па Брэсцкай і Гродзенскай абласцях на большай частцы тэрыторыі будзе згушчацца туман. Як адзначылі ў Белгідрамеце, бачнасць у тумане можа пагаршацца да 500 метраў і менш. Максімальная тэмпература паветра будзе вагацца ад плюс 5 градусаў па паўночным усходзе да плюс 14 градусаў па паўднёвым захадзе краіны.

А ў сераду месцамі па краіне пройдуць невялікія кароткачасовыя дажджы. Ноччу і раніцай у асобных раёнах згусціцца туман. Тэмпература паветра ўначы складзе плюс 1—8 градусаў, а па крайнім усходзе — каля 0. Днём паветра прагрэецца да 7—14 градусаў.

Дастаткова мокра будзе і ў чацвер. Дажджы пройдуць у большасці раёнаў краіны. У начныя і ранішнія гадзіны месцамі чакаецца туман. Ноччу тэмпература паветра плюс 3—8 градусаў, а па крайнім усходзе пры праясненнях ад 0 да плюс 2. Удзень слупок тэрмометра паднімецца да 12 градусаў вышэй за нуль.

У пятніцу, пры павышаным фоне атмасфернага ціску, будзе без істотных ападкаў. Толькі ў асобных раёнах на ўсходзе, дзе яшчэ захаваецца ўплыў франтальнага раздзелу, пройдуць невялікія кароткачасовыя дажджы. Месцамі па краіне будзе згушчацца туман. Тэмпература паветра ўначы будзе вагацца ад 0 да плюс 6 градусаў, а ўдзень — ад 5 да 12 цяпла.

Паводле папярэдніх прагнозаў айчынных сіноптыкаў, у выхадныя ў Беларусі захаваецца няўстойлівы характар надвор'я. У суботу ноччу ў асобных раёнах па захадзе, удзень пераважна па заходняй палове краіны чакаюцца дажджы. Месцамі будзе туман. Ноччу тэмпература паветра будзе вагацца ад 0 градусаў па паўночным усходзе да плюс 8 градусаў па захадзе. Днём паветра прагрэецца да 5—12 градусаў са знакам плюс.

Сяргей КУРКАЧ

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Пар­ты­зан­скі след у Бе­ла­рус­кай на­сту­паль­най апе­ра­цыі «Баг­ра­ці­ён»

Пар­ты­зан­скі след у Бе­ла­рус­кай на­сту­паль­най апе­ра­цыі «Баг­ра­ці­ён»

Ба­я­вое ўза­е­ма­дзе­ян­не най­вы­шэй­ша­га ўзроў­ню.

Грамадства

Якой павінна быць ежа для дзяцей: смачнай ці карыснай?

Якой павінна быць ежа для дзяцей: смачнай ці карыснай?

«Дзесяцігоддзі школьнае харчаванне нашых дзяцей будавалася на аснове зборніка рэцэптур».

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.