Вы тут

Надвор'е: Лістапад — на носе, а ў нас амаль плюс 20


Вясёлая ў нас сёлета восень, калі ў пачатку кастрычніка ў нашай краіне адзначалася пераважна адмоўная анамалія тэмпературы паветра, то на апошнім тыдні кастрычнік памяняў свой настрой. Прыток цёплага і вільготнага паветра з Атлантыкі павысіў паказанні тэрмометраў. Цяпер у нас сярэднесутачная тэмпература паветра на 2—7 градуса перавышае кліматычную норму, што больш адпавядае пачатку кастрычніка. Цёплае надвор'е захаваецца ў Беларусі да канца тыдня і нават у першыя дні лістапада, паведамляюць спецыялісты Рэспубліканскага цэнтра па гідраметэаралогіі, кантролі радыеактыўнага забруджвання і маніторынгу навакольнага асяроддзя Мінпрыроды.


Фота: pixabay.com

У суботу ў многіх раёнах краіны будуць адзначацца кароткачасовыя дажджы. Ноччу і раніцай месцамі па краіне магчымы туман. Днём у асобных раёнах чакаецца ўзмацненне ветру парывамі да 15—18 м/с. Тэмпература паветра ўначы складзе 6—11 градусаў, днём — ад плюс 11 градусаў да 18 цяпла.

У апошнія суткі кастрычніка, а дакладней — у начныя і ранішнія гадзіны — умовы надвор'я будуць вызначаць няўстойлівыя паветраныя масы, якія паступілі да нас з поўначы Балтыйскага мора. Значыць, ноччу ў нас месцамі па краіне невялікія дажджы. Днём з Заходняй Еўропы на тэрыторыю Беларусі распаўсюдзіць свой уплыў зона павышанага атмасфернага ціску, у сувязі з чым істотных ападкаў не прагназуецца. Месцамі па паўночным усходзе будзе ўзмацняцца вецер парывамі да 15—18 м/с. Уначы тэмпература паветра — 5—10 градусаў. Днём паветра прагрэецца да 7—14 градусаў.

Паводле папярэдніх прагнозаў айчынных сіноптыкаў, у пачатку тыдня наша тэрыторыя будзе знаходзіцца пад уплывам зоны павышанага атмасфернага ціску. Толькі ў сераду днём спакой парушыць няўстойлівая паветраная маса, «з прапіскай» у акваторыі Балтыйскага мора. Разам з тым тэмпературны фон па-ранейшаму будзе перавышаць сярэднія шматгадовыя значэнні.

У панядзелак чакаецца пераважна без ападкаў. Уначы і раніцай месцамі згусціцца туман. Тэмпература паветра ноччу будзе вагацца ад 0 да плюс 7. Днём прагназуецца 6—13 градусаў, па паўднёвым захадзе — да плюс 14—16 градусаў. У першы дзень лістапада будзе пераважна без ападкаў. У начныя і ранішнія гадзіны месцамі туман. Ноччу тэмпература паветра складзе 2—9 градусаў, а па ўсходзе халадней — ад мінус 1 да плюс 1 градуса. Максімальная тэмпература днём — 7—14 градусаў, па паўднёвым захадзе —15—18 цяпла. Яшчэ на пару градусаў цяплей — і можна казаць пра позняе бабіна лета.

Сяргей КУРКАЧ

Выбар рэдакцыі

Моладзь

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Фіналістка праекта «Акадэмія талентаў» на АНТ — пра творчасць і жыццё.

Калейдаскоп

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

На гэтым тыдні Цяльцы будуць проста незаменныя ўсюды, дзе іх ведаюць.

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.