Вы тут

Качанава: Старэйшае пакаленне вучыць нас жыць і працаваць


Старэйшае пакаленне з’яўляецца захавальнікам духоўнай культуры і маральнасці, прыкладам адданасці сваёй краіне і народу. Такое меркаванне БелТА выказала старшыня Савета Рэспублікі Наталля Качанава.


Фота: БелТА.

«Дзень пажылых людзей — гэта асаблівае свята, якон яшчэ раз дае нам усім выдатную магчымасць выказаць сваю бязмерную павагу тым, хто навучыў нас жыць, працаваць, пераадольваць перашкоды, быць міласэрнымі, берагчы і любіць сваю сям’ю. Менавіта старэйшае пакаленне, якое заклала шматлікія добрыя традыцыі, з’яўляецца захавальнікам духоўнай культуры і маральнасці, апорай і падтрымкай для маладых, прыкладам адказнага і неабыякавага стаўлення да справы, адданасці сваёй краіне і народу», — сказала Наталля Качанава.

Ва ўмовах сучасных выклікаў іх непахіснасць у адстойванні каштоўнасных арыенціраў і маральных ідэалаў, абароне нацыянальнага здабытку, суверэнітэту і незалежнасці — наглядны прыклад высокай самаахвярнай любові да Радзімы, адзначыла спікер. «Словы глыбокай удзячнасці хачу выказаць ветэранам, якія дзякуючы сваім гераізму і самаахвярнасці з гонарам адстаялі свабоду і мір для будучых пакаленняў. Мы ганарымся вашымі баявымі подзвігамі і працоўнымі здзяйсненнямі, не стамляемся захапляцца актыўнай грамадзянскай і жыццёвай пазіцыяй. Ад усяго сэрца жадаю ўсім вам моцнага здароўя, душэўнага спакою, актыўнага даўгалецця, гармоніі і дабрабыту», — падкрэсліла старшыня Савета Рэспублікі.

Выбар рэдакцыі

Моладзь

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Фіналістка праекта «Акадэмія талентаў» на АНТ — пра творчасць і жыццё.

Калейдаскоп

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

На гэтым тыдні Цяльцы будуць проста незаменныя ўсюды, дзе іх ведаюць.

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.