Вы тут

Мор пчол, «вайна» з суседзямі, камунальныя праблемы


Старшыня Магілёўскага аблвыканкама Анатоль Ісачанка правёў выязны прыём грамадзян у Чавусах.


Пытанні, з якімі да яго звярнуліся грамадзяне, датычыліся камунальна-бытавых праблем, архітэктуры, развіцця ўласнай падсобнай гаспадаркі. Усяго на прыёме пабывала шэсць чалавек — жыхары Чавус і Чавускага раёна.

Пчаляр з Чавускага раёна абвінаваціў мясцовую аграгаспадарку ў тым, што пазбавіўся дорагакаштуючых меданосных пчол і, адпаведна, чаканага ад рэалізацыі мёду заробку. Мор насякомых, як сцвярджае заяўнік, адбыўся пасля таго, як на полі, дзе яны збіралі мёд, адбылася хімапрацоўка. Толькі пчолы, абурыўся ён, каштавалі болей чым 3 тысячы рублёў. Са сваім пытаннем мужчына звяртаўся ў міліцыю і ветстанцыю, але дзеянні спецыялістаў яго не задаволілі, бо праблема засталася. Пчаляр панёс вялікія страты і хоча, каб у сітуацыі грунтоўна разабраліся. 

Непаразуменні з суседзямі прывялі на прыём да губернатара жыхара Чаус. Ён паскардзіўся, што маладая сямя, якая набыла дом па суседстве два гады таму, развярнула вялікую будоўлю ў непасрэднай блізкасці ад яго дому. Адлегласць паміж дамамі і так была невялікая, але, калі суседзі пачалі рэканструкцыю, гэта адлегласць стала вельмі хутка памяншацца. Яго непакоіць і тое, што маладая сям’я збіраецца праводзіць прыродны газ літаральна ў некалькіх метрах ад яго дома, а таксама зрабіць акно з відам на яго двор. Сярод прэтэнзій — недароблены адліў, з-за чаго вада цячэ прама на ўчастак заяўніка, выступаючы надбудаваны дах. Мужчына паскардзіўся, што ў райвыканкаме, куды ён звяртаўся, яго праблеме не надалі належнай увагі. 

Іншыя пытанні датычыліся праблем з гарачым водазабеспячэннем, правільнасці налічэння пенсіі, неналежнага санітарна-тэхнічнага стану жылля.

Анатоль Ісачанка даручыў дэталёва разабрацца з ўсімі пытаннямі і прыняць меры, у адпаведнасці з дзеючым заканадаўствам. Губернатар звярнуў увагу на тое, што мясцовая ўлада павінна больш уважліва разбірацца з тымі пытаннямі, з якімі звяртаецца да яе чалавек.

Нэлі ЗІГУЛЯ

Фота: БелТА

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Пар­ты­зан­скі след у Бе­ла­рус­кай на­сту­паль­най апе­ра­цыі «Баг­ра­ці­ён»

Пар­ты­зан­скі след у Бе­ла­рус­кай на­сту­паль­най апе­ра­цыі «Баг­ра­ці­ён»

Ба­я­вое ўза­е­ма­дзе­ян­не най­вы­шэй­ша­га ўзроў­ню.

Грамадства

Якой павінна быць ежа для дзяцей: смачнай ці карыснай?

Якой павінна быць ежа для дзяцей: смачнай ці карыснай?

«Дзесяцігоддзі школьнае харчаванне нашых дзяцей будавалася на аснове зборніка рэцэптур».

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.