Вы тут

Ці можна пакідаць тэлевізар зімой на дачы?


Пакідаючы дачу на зімовы сезон, памятайце: бытавая тэхніка, якая там застаецца, можа стаць ахвярай нізкіх тэмператур.


Каб быць упэўненымі ў захаванасці тэхнікі, трэба зважаць на тэмпературу захоўвання, паказаную вытворцам электрапрыбораў.

Напрыклад, захоўванне тэлевізара з вадкакрышталічным дысплэем пры мінусавай тэмпературы для яго можа стаць фатальным. Вялікая частка ВК-дысплэяў не разлічана на тое, каб знаходзіцца пры мінусавай тэмпературы, асабліва пры моцных маразах.

Некаторыя мадэлі такіх тэлевізараў можна пакідаць пры тэмпературы да -15—20 °C, але не больш. Але нават пры такой тэмпературы ўсю зіму захоўвацца тэлевізар не зможа. Са строю можа выйсці матрыца.

Старыя тэлевізары-«скрынкі» лічацца самымі надзейнымі ў плане захоўвання пры нізкіх тэмпературах.

Ідэальным варыянтам захоўвання тэлевізара на дачы будзе ўпакоўка, у якой ён прадаваўся. Яна засцеражэ тэхніку ад пылу і вільгаці, а змешчаны ўсярэдзіне пенапласт не дасць прабрацца холаду.

Трэба дастаць батарэйкі з пульта (яны могуць працячы) і аддзяліць ад апарата ўсе кабелі.

Калі ж упакоўка не захавалася, можна ахінуць тэлевізар шчыльным пакрывалам або непатрэбнай коўдрай. Гэта таксама дазволіць засцерагчы прыбор ад пылу і дробных насякомых. А вось плёнкай накрываць не варта — пад ёй можа пачаць кандэнсавацца вільгаць, такая небяспечная для тэхнікі.

Калі раптам вы вырашыце прыехаць на дачу ўзімку, не спяшайцеся ўключаць тэлевізар. Спачатку добра абагрэйце памяшканне, і толькі пасля таго як тэлевізар прабудзе ў цёплай хаце 4-5 гадзін, яго можна смела ўключаць. Неабходна, каб тэхніка не толькі прагрэлася да пакаёвай тэмпературы, але і высахла ад кандэнсату, які ўтварыўся на ёй ці ў ёй. Памятайце, тэхніка вельмі адчувальная да рэзкіх перападаў тэмператур.

Прэв’ю: pixabay.com

Выбар рэдакцыі

Моладзь

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Фіналістка праекта «Акадэмія талентаў» на АНТ — пра творчасць і жыццё.

Калейдаскоп

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

На гэтым тыдні Цяльцы будуць проста незаменныя ўсюды, дзе іх ведаюць.

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.