Вы тут

Дзённік экспедыцыі «Дарога да Святыняў». Замалёўкі


Фотаздымкі гэтага рэпартажа зроблены у розных населеных пунктах Гомельшчыны, дзе рабіла прыпынак экспедыцыя «Дарога да Святыняў». Праводзіліся сустрэчы, сумесныя набажэнствы, у аб’ектыў фотаапарата траплялі яскравыя моманты, твары новых знаёмых.


Застаўся на фотаздымку маляўнічы зялёны двор каля новапабудаванай царквы ў пасёлку Церахоўка, дзе на траве нечакана узвышаецца ззяючы купал. Гэты купал захавалі ад старой царквы, на месцы якой узвялі новы храм.

Ёсць сярод фота і сведка таго, як агульнымі намаганнямі узводзіліся гэта царква — на цаглінах напісаны імёны людзей зрабіўшых свой унёсак у яе будаўніцтва.

Адзін са здымкаў зроблены ў горадзе Ветка, на ім настаяцель мясцовага храма протаіерэй Міхаіл Барысёнак.

Ёсць тут таксама фота, якія яшчэ раз нагадваюць пра слынных землякоў пакінуўшых яскравы след у гісторыі краіны. Вобраз народнага пісьменніка Беларусі Івана Шамякіна увасоблены ў бюсце на яго радзіме у Карме.

Іншыя фота дарослых і дзятвы, цікавых момантаў, маляўнічых пейзажаў нібы ствараюць адзін агульны здымак падарожжа міжнароднай навукова-асветніцкай экспедыцыі «Дарога да Святыняў»

ЯЎГЕН ПЯСЕЦКІ

фота аўтара

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Ад чаго залежыць бяспека атракцыёнаў?

Ад чаго залежыць бяспека атракцыёнаў?

З пачатку года атракцыёны праверылі 43 разы.

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.