Вы тут

Лукашэнка павіншаваў удзельнікаў і гасцей з Днём беларускага пісьменства ў Добрушы


Паважаныя сябры!

Сардэчна віншую вас з Днём беларускага пісьменства, які сёлета сабраў сяброў на славутай гомельскай зямлі — у гасцінным Добрушы.


Гэтае свята стала сапраўды народным, сімвалам адзінства славян, умацавання духоўных каштоўнасцяў, якія вучаць памятаць пра свае вытокі, шчыра любіць родны край і паважаць продкаў. Менавіта пісьменства з'ядноўвае мінулае, цяперашняе і будучыню, зберагаючы, як найвялікшы скарб, сувязь пакаленняў.

Беларусы заўсёды шанавалі пісьмовае слова, пачатак якому на нашай зямлі далі Еўфрасіння Полацкая і Кірыла Typaўcкі і якое 505 гадоў таму Францыск Скарына аздобіў у друкаваную кнігу. Слаўныя традыцыі продкаў-асветнікаў годна працягвалі Янка Купала і Якуб Колас, Максім Багдановіч і Уладзімір Караткевіч, Іван Мележ і Іван Шамякін, на малой радзіме якога праходзіць мерапрыемства.

Непахісная вера, багатая культурная спадчына і шчырае, таленавітае, праўдзівае слова здольныя захаваць згоду між народамі і дараваць ycім надзею на найлепшае. У гэтым перш за ўсё найвялікшае прызначэнне Дня беларускага пісьменства.

Жадаю ўдзельнікам і гасцям свята моцнага здароўя, жыццёвай мудрасці, дабрабыту, натхнення і плёну ў працы, мірнага неба і асабістага шчасця.

Прэзідэнт Рэспублікі Беларусь

Аляксандр ЛУКАШЭНКА

Выбар рэдакцыі

Моладзь

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Фіналістка праекта «Акадэмія талентаў» на АНТ — пра творчасць і жыццё.

Калейдаскоп

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

На гэтым тыдні Цяльцы будуць проста незаменныя ўсюды, дзе іх ведаюць.

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.