Вы тут

Экспедыцыя «Дарога да святыняў» стартуе 31 жніўня з Мінска


31 жніўня 2022 года з Мінска ў 29 раз адправіцца міжнародная навукова-асветніцкая экспедыцыя «Дарога да святыняў» з жыватворным агнём ад Гроба Гасподняга. 4 верасня яе ўдзельнікі прыбудуць у Добруш на Дзень беларускага пісьменства, паведамляецца на сайце Беларускай праваслаўнай царквы.


Экспедыцыя — адна з галоўных падзей Дня беларускага пісьменства. Яе ўдзельнікі — свяшчэннікі, пісьменнікі, вучоныя, артысты.

У гэтым годзе экспедыцыя будзе праходзіць праз Мінскую, Тураўскую і Гомельскую епархіі па маршруце: Мінск, Свята-Духаў кафедральны сабор — аграгарадок Ленін, аграгарадок Мілевічы, аграгарадок Азёрны, аграгарадок Людзяневічы Жыткавіцкага раёна — горад Жыткавічы — аграгарадок Ляскавічы (Петрыкаўскі раён) — горад Петрыкаў — гарадскі пасёлак Капаткевічы (Петрыкаўскі раён) — рабочы пасёлак Сасновы Бор, вёска Узнаж, аграгарадок Асташкавічы (Светлагорскі раён) — гарадскі пасёлак Карма — горад Чачэрск — горад ветка — гарадскі пасёлак Церахоўка, аграгарадок Карма (Добрушскі раён) — Добруш, сталіца ХХІХ Дня беларускага пісьменства. Агульная працягласць шляху складзе 1020 кіламетраў.

Фота з архіва Яўгена Пясецкага

Разам з удзельнікамі ў духоўна-асветніцкае шэсце адправяцца святыні, якія ўжо сталі сімваламі экспедыцыі: лампада з жыватворным агнём ад Гроба Гасподняга і цудатворны Загор’е-Сталовіцкая ікона Прасвятой Багародзіцы, якая была здабытая ў 1983 годзе — яна трапіла ў коўш экскаватара пры будаўніцтве дарогі. З 2000 года абраз штогод суправаджае «Дарогу да святыняў».

На шляху руху пройдуць сустрэчы з мясцовымі жыхарамі, прыхаджанамі храмаў і насельнікамі манастыроў. Таксама запланавана асвячэнне помнікаў і месцаў вайсковай славы, дзе будуць здзяйсняцца памінальныя літыі. У рамках экспедыцыі намечана правядзенне пяці канферэнцый, а таксама ўрокаў беларускага пісьменства ў школах. Добрай традыцыяй «Дарогі да святыняў» стала пасадка дрэў у месцах наведвання з сімвалічнай назвай — малітоўны сад.

Перад адпраўленнем экспедыцыі ўвечары 30 жніўня адбудзецца набажэнства ў храме ў гонар Загор’е-Сталовіцкай іконы Пакрова Прасвятой Багародзіцы прыходу свяшчэннамучаніка Уладзіміра Хіраска ў горадзе Мінску. Удзельнікам экспедыцыі будуць перададзеныя пуцяводная ікона і лампады для падтрымання Жыватворнага Агню.

Раніцай 31 жніўня ў Свята-Духавым кафедральным саборы горада Мінска адбудзецца малебен перад пачаткам экспедыцыі і яе ўдзельнікі адправяцца ў дарогу.

Выбар рэдакцыі

Моладзь

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Фіналістка праекта «Акадэмія талентаў» на АНТ — пра творчасць і жыццё.

Калейдаскоп

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

На гэтым тыдні Цяльцы будуць проста незаменныя ўсюды, дзе іх ведаюць.

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.