Вы тут

Надвор'е: У апошні тыдзень лета мы адпачнем ад спёкі


У Беларусі ў пачатку наступнага тыдня пахаладае, паведамілі ў Рэспубліканскім цэнтры па гідраметэаралогіі, кантролі радыеактыўнага забруджвання і маніторынгу навакольнага асяроддзя Мінпрыроды.


Фота: pixabay.com

«Па перыферыі шырокага антыцыклону на тэрыторыю нашай краіны працягваюць паступаць вельмі цёплыя паветраныя масы трапічнага паходжання. Сярэдні тэмпературны фон па краіне на 4-10 градусаў перавышае кліматычную норму месяца, а антыцыкланальны характар надвор'я прывёў да недабору ападкаў. У цэлым па краіне за мінулы перыяд ад 4 % да 50 % месячнай нормы ападкаў, і толькі па крайнім паўднёвым захадзе ліўневыя дажджы ў пачатку месяца крыху перавыканалі месячны план, гарачае надвор'е захаваецца ў Беларусі да канца тыдня, пры гэтым у пятніцу ў асобных раёнах па паўночным захадзе, у нядзелю месцамі па паўднёвым усходзе ёсць верагоднасць кароткачасовых навальнічных дажджоў», — распавялі ў Белгідрамеце.

У пятніцу, 26 жніўня, будзе пераважна без ападкаў, толькі па паўночным захадзе краіны месцамі чакаюцца невялікія кароткачасовыя дажджы, навальніцы. Тэмпература паветра ўначы складзе плюс 14-20, месцамі 10-13 градусаў цяпла. Днём будзе плюс 27-32, у паўднёвых раёнах да плюс 33-34 градусаў.

У суботу, 27 жніўня, прагназуецца пераважна без ападкаў. Тэмпература паветра ноччу будзе 13-19 градусаў цяпла. Днём паветра прагрэецца да плюс 27-33.

У нядзелю, 28 жніўня, чакаецца пераважна без ападкаў, толькі ў асобных раёнах па паўднёвым усходзе краіны пройдуць кароткачасовыя дажджы, магчымыя навальніцы. Тэмпература ўначы складзе 12-19 градусаў цяпла. Днём будзе плюс 24-30, месцамі да плюс 32 градусаў.

У панядзелак, 29 жніўня, у большасці раёнаў краіны яшчэ захаваецца цёплае надвор'е. Разам з тым, пры лакальным развіцці кучава-дажджавой воблачнасці вялікая верагоднасць летніх навальнічных дажджоў. Тэмпература паветра ўначы складзе 12-19 градусаў цяпла. Сёння будзе плюс 24-31, у заходніх раёнах краіны пры больш шчыльнай воблачнасці месцамі тэмпература паветра не перавысіць плюс 20-23.

Па папярэднім прагнозе, у аўторак характар надвор'я зменіцца. Чакаецца паніжэнне тэмпературнага фону.

У аўторак, 30 жніўня, з Заходняй Еўропы чакаецца перамяшчэнне сістэмы франтальных раздзелаў, услед за якой пачнуць распаўсюджвацца больш прахалодныя паветраныя масы. Уначы месцамі, днём на большай частцы тэрыторыі краіны пройдуць кароткачасовыя дажджы. У асобных раёнах прагрымяць навальніцы. Тэмпература паветра ноччу будзе плюс 10-17. Днём паветра прагрэецца да плюс 18-25, у паўднёва-ўсходніх раёнах да плюс 26-27, па поўначы месцамі чакаецца 15-17 градусаў цяпла.

У сераду, 31 жніўня, стане яшчэ больш прахалодна. На тэрыторыю Беларусі пачнуць паступаць халодныя і няўстойлівыя паветраныя масы з поўначы Еўропы. Пераважна па паўночнай частцы краіны прагназуюцца кароткачасовыя дажджы. Днём у асобных раёнах магчымыя навальніцы. Тэмпература паветра ўначы складзе 7-14 градусаў цяпла. Днём яна будзе вагацца ад плюс 12 па паўночным усходзе да плюс 22 градусаў па поўдні.

Выбар рэдакцыі

Моладзь

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Фіналістка праекта «Акадэмія талентаў» на АНТ — пра творчасць і жыццё.

Калейдаскоп

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

На гэтым тыдні Цяльцы будуць проста незаменныя ўсюды, дзе іх ведаюць.

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.