Вы тут

Надвор'е. На выхадных і наступным тыдні — да +32!


У Беларусі чакаецца да 32 градусаў гарачыні ў выхадныя і на будучым рабочым тыдні. Аб гэтым БелТА паведамілі ў Рэспубліканскім цэнтры па гідраметэаралогіі, кантролі радыеактыўнага забруджвання і маніторынгу навакольнага асяроддзя Мінпрыроды.


 pixabay.com

Ужо ў пятніцу, 12 жніўня, на тэрыторыю Беларусі пачнуць паступаць цёплыя паветраныя масы з паўночнага ўсходу Украіны. На большай частцы тэрыторыі краіны захаваецца сонечнае і сухое надвор'е, толькі ў паўднёвых раёнах пройдуць лакальныя навальнічныя дажджы. Уначы тэмпература паветра будзе плюс 9-15 градусаў, а па поўдні — плюс 18 градусаў. Днём паветра прагрэецца да 24—30 градусаў.

У далейшым антыцыклон працягне сваё прасоўванне на ўсход, і на тэрыторыю Беларусі будуць паступаць цёплыя няўстойлівыя паветраныя масы чарнаморскага паходжання. Тэмпература паветра возьме курс на павышэнне і не толькі дасягне значэнняў, адпаведных календару, але і перавысіць іх на 1—5 градусаў. Аднак без лакальных навальнічных дажджоў не абыдзецца.

У суботу, 13 жніўня, месцамі па краіне, а па Брэсцкай і Гомельскай абласцях на большай частцы тэрыторыі прагназуюцца кароткачасовыя дажджы. У асобных раёнах яны будуць суправаджацца навальніцамі. Тэмпература паветра ўначы складзе плюс 13—20 градусаў, а ў паўночных раёнах плюс 11-12 градусаў. У сярэдзіне дня слупкі тэрмометраў пакажуць 24—31 градус цяпла.

У нядзелю, 14 жніўня, месцамі па краіне пройдуць кароткачасовыя дажджы, а ў асобных раёнах прагрымяць навальніцы. Тэмпература ноччу будзе знаходзіцца ў межах 13—20 градусаў цяпла, а дзённыя максімумы складуць плюс 25—32 градусы.

Паводле папярэдняга прагнозу сіноптыкаў, вельмі цёплае з кароткачасовымі навальнічнымі дажджамі надвор'е захаваецца і на наступным рабочым тыдні.

У панядзелак, 15 жніўня, у асобных раёнах краіны чакаюцца кароткачасовыя дажджы з навальніцамі. Уначы тэмпература паветра будзе вагацца ад плюс 13 да 20 градусаў, а днём — ад плюс 25 да плюс 32 градусаў.

У аўторак, 16 жніўня, ноччу месцамі, днём на большай частцы тэрыторыі краіны пройдуць кароткачасовыя дажджы. У асобных раёнах прагрымяць навальніцы. Тэмпература паветра ноччу складзе 15—21 градус цяпла, а днём — плюс 23—29 градусаў. Месцамі па краіне слупкі тэрмометраў пакажуць плюс 30—32 градусы.

У сераду, 17 жніўня, на большай частцы тэрыторыі Беларусі прагназуюцца кароткачасовыя дажджы. У асобных раёнах краіны прагрымяць навальніцы. У начны час тэмпература паветра будзе плюс 13—20 градусаў, а ў дзённыя — плюс 23—29 градусаў. Па паўднёвым захадзе ў сярэдзіне дня паветра прагрэецца да 30—32 градусаў

Выбар рэдакцыі

Моладзь

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Фіналістка праекта «Акадэмія талентаў» на АНТ — пра творчасць і жыццё.

Калейдаскоп

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

На гэтым тыдні Цяльцы будуць проста незаменныя ўсюды, дзе іх ведаюць.

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.