Вы тут

І зноў цёпленька: з чацвярга будзе «смажыць» да +31


Мінулыя выхадныя ў Беларусі аказаліся халоднымі. Сярэднія значэнні тэмпературы паветра былі на 3—5 градусаў ніжэй за кліматычную норму. Але з сярэдзіны тыдня нас чакае істотнае пацяпленне, якое будзе суправаджацца навальніцамі і дажджамі, паведамляюць спецыялісты Рэспубліканскага цэнтра гідраметэаралогіі, кантролю радыеактыўнага забруджвання і маніторынгу навакольнага асяроддзя Мінпрыроды.


Фота: pixabay.com

Тэмпературны фон будзе павышацца пачынаючы з паўднёва-заходніх раёнаў краіны, дзе ўжо ў аўторак і сераду (19—20 ліпеня) паветра прагрэецца да плюс 26—28 градусаў, пры гэтым па паўночным усходзе краіны месцамі яшчэ можа быць не вышэй плюс 19—20 градусаў.

У аўторак на большай частцы тэрыторыі краіны пройдуць кароткачасовыя дажджы, месцамі навальніцы. Ноччу і раніцай у асобных раёнах будзе слабы туман. Вецер заходні, паўночна-заходні ўмераны, пры навальніцах парывісты. Тэмпература паветра ўдзень прагрэецца да плюс 19—24 градусаў, а па паўднёвым захадзе — да плюс 26 градусаў.

У сераду месцамі, пераважна па ўсходзе краіны, прагназуюцца кароткачасовыя дажджы, а ўдзень магчымыя навальніцы. Вецер паўночна-заходні ўмераны, удзень па паўночна-ўсходняй частцы краіны парывісты, у асобных раёнах моцны парывісты. Уначы тэмпература паветра складзе плюс 11—16 градусаў, а днём будзе ад плюс 19 градусаў па паўночным усходзе да плюс 28 градусаў па паўднёвым захадзе.

Карэнны пералом надвор'я чакаецца ў чацвер. У гэты дзень пераважна па ўсходзе краіны месцамі пройдуць кароткачасовыя дажджы, удзень магчымыя навальніцы. Вецер паўночна-заходні ўмераны, днём па ўсходняй частцы парывісты. Тэмпература паветра ўначы складзе плюс 10—15 градусаў, а ўдзень будзе вагацца ад плюс 20 градусаў па паўночным усходзе да плюс 31 градуса па паўднёвым захадзе краіны.

Паводле папярэдніх прагнозаў айчынных сіноптыкаў, у пятніцу і суботу месцамі па краіне чакаюцца кароткачасовыя дажджы з навальніцамі. Вецер заходняй чвэрці ўмераны, пры навальніцах парывісты. Ноччу тэмпература паветра будзе плюс 11—18, а днём павысіцца да плюс 22—29 градусаў. Месцамі, у асноўным па поўдні, тэмпература паветра дасягне адзнакі ад плюс 30 да 32 градусаў. Мяркуецца, што ў нядзелю стане на пару градусаў халадней.

Сяргей КУРКАЧ

Выбар рэдакцыі

Моладзь

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Фіналістка праекта «Акадэмія талентаў» на АНТ — пра творчасць і жыццё.

Калейдаскоп

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

На гэтым тыдні Цяльцы будуць проста незаменныя ўсюды, дзе іх ведаюць.

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.