Вы тут

Народныя рамёствы, інстаграмнае шчасце і жывы заапарк. Вуліцы фестывальнага Віцебска. Фотарэпартаж


Сэрца Віцебска забілася ў рытме фестывалю. На вуліцах горада не змаўкаюць песні, вочы разбягаюцца ад вырабаў народных майстроў, а ўсе шчыра ўсміхаюцца — пачаўся «Славянскі базар». Свята, якое традыцыйна аб’яднала ўсю краіну. Недалёка ад летняга амфітэатра прадстаўлены ўсе рэгіёны. Кожная вобласць на сваіх пляцоўках выставіла свае дасягененні: культурныя, вытворчыя, гастранамічныя. Вершы Янкі Купалы ўдала спалучаюцца з Глыбоцкай згушчонкай, а стэнд Брэсцкай крэпасці — з вырабамі магілёўскага каваля. Такое магчыма толькі на «Славянскім базары». 


«Мы вельмі любім „Славянскі базар“ за яго атмасферу адзінства і свята. Кожны год стараемся ў гэтыя ліпеньскія дні застацца ў Віцебску, каб наведаць свята. Здаецца, фестываль адзін і той жа, але кожны раз здзіўляе нечым новым. Раней я прыходзіла сюды з дачкой, а сёння са „славянкай“ пазнаёміла і ўнучачку», — дзеліцца жыхарка горада Вольга Несцерава. 

У гэтыя дні Віцебск стаў адзінай фотазонай. Па цэнтральных вуліцах шпацыруюць раставыя лялькі вавёрак, ліс, баброў у міліцэйскай форме. З дзецьмі абдымаецца міліцыянер савецкіх часоў, а яго сімпатычная памочніца дазваляе пасядзець у рарытэтным міліцэйскім аўтамабілі. У сучасным городзе кожны жадаючы можа зрабіць сэлфі з дамай у сукенцы XVIII стагоддзя. Для інстаграмнай душы сапраўднае раздолле. 

Таксама горад ператварыўся і ў невялікі музей. Дапамог у гэтым традыцыйны кірмаш-пляцоўка «Горад Майстроў». Шматлікія пляцоўкі прапановаюць сваім гасцям майстар-класы па народных рамёствах: ткацтва, саломапляценне, вышыўка. Як вядома, у кожным рэгіёне свае традыцыі і адметнасці. Кожны можа параўнаць іх вызначыць самыя цікавыя для сябе. 

Адразу на некалькіх пляцоўках разгарнуўся фэст вулічнага мастацтва «На сямі вятрах». У юбілейны, пяты разы ў час васільковага форуму праходзіць міжнародны фестываль барабаншчыц і мажарэтак. 

У рытме фестывалю Віцебск будзе гучаць да 18 ліпеня. 

Валерыя СЦЯЦКО

Фота Лізаветы ГОЛАД

Выбар рэдакцыі

Моладзь

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Фіналістка праекта «Акадэмія талентаў» на АНТ — пра творчасць і жыццё.

Калейдаскоп

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

На гэтым тыдні Цяльцы будуць проста незаменныя ўсюды, дзе іх ведаюць.

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.