Вы тут

У чэрвені падаражэлі цыбуля і бульба


Капуста патаннела на 39,15 працэнта, агуркі — на 21,44 працэнта, памідоры — на 20,06 працэнта, бананы — на 12,84 працэнта, яблыкі — на 10,31 працэнта, перац салодкі — на 7,65 працэнта, часнок — на 7,5 працэнта, сухафрукты — на 2,07 працэнта, вінаград — на 1,78 працэнта, паведаміў Нацыянальны статыстычны камітэт.


Цыбуля рэпчатая падаражэла на 38,68 працэнта, бульба — на 28,46 працэнта, морква — на 24,31 працэнта, буракі — на 12,7 працэнта, мармелад — на 6,28 працэнта, цытрусавыя — на 6,15 працэнта, вафлі — на 4,93 працэнта, какава — на 4,3 працэнта.

У цэлым агародніна стала таннейшая на 16,35 працэнта, фрукты — на 0,44 працэнта. Малако і малочныя прадукты падаражэлі на 1,31 працэнта, мяса і мясапрадукты — на 0,69 працэнта, хлеб і хлебабулачныя вырабы — на 3,39 працэнта, крупы і бабовыя — на 1,36 працэнта, рыба і рыбапрадукты — на 0,65 працэнта.

Абеды ў сталовай падаражэлі на 3 працэнты, у рэстаране і кафэ — на 1,45 працэнта, фастфуд — на 1,27 працэнта.

Тытунёвыя вырабы падняліся ў цане на 0,02 працэнта, алкагольныя напіткі — на 0,83 працэнта.

Нехарчовыя тавары ў чэрвені сталі даражэйшыя на 1,51 працэнта. Адзенне падаражэла на 0,35 працэнта, мэбля — на 0,54 працэнта, дывановыя вырабы — на 0,7 працэнта, тэкстыльныя вырабы — на 1,6 працэнта, электратавары — на 2,03 працэнта, будматэрыялы — на 0,71 працэнта. Абутак стаў таннейшым на 0,95 працэнта, галантарэя — 0,06 працэнта, медыкаменты — на 0,3 працэнта. Кошт паслуг павысіўся на 1,34 працэнта. У чэрвені жыллёва-камунальныя паслугі падаражэлі на 0,08 працэнта, паслугі гасцініц — на 2,35 працэнта, ветэрынарныя — на 1,61 працэнта, страхавання — на 0,61 працэнта, адукацыі — на 0,18 працэнта, пасажырскага транспарту — на 1,42 працэнта, дашкольных устаноў — на 9,8 працэнта, турыстычныя — на 13,08 працэнта, санаторна-аздараўленчыя — на 10,6 працэнта.

Як паведамлялася, інфляцыя ў Беларусі ў чэрвені склала 1,1 працэнта.

Выбар рэдакцыі

Моладзь

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Фіналістка праекта «Акадэмія талентаў» на АНТ — пра творчасць і жыццё.

Калейдаскоп

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

На гэтым тыдні Цяльцы будуць проста незаменныя ўсюды, дзе іх ведаюць.

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.