Вы тут

Спажывецкае крэдытаванне аднаўляецца


А менавіта, з 20 чэрвеня Беларусбанк дае магчымасць сваім кліентам аформіць некалькі новых відаў крэдытаў.


Як паведамляе прэс-служба гэтага буйнога банка, сярод іх — спажывецкія крэдыты тэрмінам да 5 гадоў, крэдытаванне якіх было раней прыпынена. Дык вось, стаўка па спажывецкім крэдыце складае 22 % гадавых (стаўка крэдыту авернайт Нацбанка плюс 9 %) пры афармленні ў аддзяленні і 21 % (стаўка крэдыту авернайт Нацбанка плюс 8 %) пры падачы заяўкі праз каналы дыстанцыйнага банкаўскага абслугоўвання.

Адначасова адкрываецца другі від крэдытавання — на ўмовах банка для аплаты навучання. Крэдыт выдаецца на аплату першай, другой і наступных адукацый, адукацый завочнай (вячэрняй, дыстанцыйнай) формы навучання незалежна ад формы ўласнасці ўстановы адукацыі. Пры гэтым за кошт крэдыту аплачваецца навучанне студэнтаў, у якіх ёсць студэнцкая картка Беларусбанка, а таксама студэнтаў — трымальнікаў картак БЕЛКАРТ банка, якія навучаюцца ва ўстановах адукацыі і ў якіх з банкам заключаны дагаворы на абслугоўванне па залічэнні і выплаце грашовых сродкаў. Стаўка па крэдыце складае 19,75 % гадавых (стаўка рэфінансавання Нацбанка плюс 7,75 %). Тэрмін такога крэдытавання — да 11 гадоў (з улікам тэрмінаў навучання студэнта і пагашэння крэдыту).

Трэці від крэдытавання прадугледжвае авердрафтавы крэдыт. Кліенты банка, якія маюць рахункі ў беларускіх рублях, могуць аформіць такі крэдыт з тэрмінам прадастаўлення 2 гады і тэрмінам пагашэння 12 месяцаў з выплатай працэнтаў у памеры 21% гадавых (стаўка рэфінансавання Нацбанка плюс 9 %).

І яшчэ. Улічваючы спакойнае становішча ў банкаўскай сферы краіны, таксама дадзены банк зніжае да 19,75 % гадавых (стаўка рэфінансавання Нацыянальнага банка плюс 7,75 %) стаўку па новых крэдытах для набыцця тавараў беларускіх вытворцаў.

Сяргей КУРКАЧ

Выбар рэдакцыі

Моладзь

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Фіналістка праекта «Акадэмія талентаў» на АНТ — пра творчасць і жыццё.

Калейдаскоп

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

На гэтым тыдні Цяльцы будуць проста незаменныя ўсюды, дзе іх ведаюць.

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.