Вы тут

У Нур-Султане паказалі фільм пра беларускага партызана


Сёння кожная кінематаграфічная падзея прыцягвае надзвычайную ўвагу. Не так часта здымаюцца новыя сур’ёзныя фільмы, звязаныя з гісторыяй на постсавецкай прасторы. Тым болей уражлівым падаецца зварот да тэмы Вялікай Айчыннай вайны. Упершыню за мінулыя 35 гадоў казахстанскія кінеатаграфісты звярнуліся да тэмы Вялікай Айчыннай вайны. 


У Нур-Султане, сталіцы Казахстана, прайшоў закрыты паказ мастацкага фільма «Лета 1941 года» рэжысёра Бекбулата Шэкерава. У цэнтры ўвагі — лёс казахстанскага дзяржаўнага і грамадскага дзеяча, віцэ-прэм’ера ўрада Казахскай ССР, літаратуразнаўца, празаіка Адзія Шарыпава. Мастацкі аповед расказвае пра рэальную гісторыю чалавека — ад першага боя казаха-чырвонаармейца да трагічнага ранення. Болей двух гадоў Адзій Шарыпаў быў партызанам у беларускіх лясах, яго добра ведалі як Сашку-казаха. 

Удзел у закрытым паказе прынялі Надзвычайны і Паўнамоцны Пасол Рэспублікі Беларусь у Рэспубліцы Казахстан Павел Уцюпін, удава Адзія Шарыпава — Клара Шарыпава, казахстанскі літаратуразнаўца Святлана Ананьева, якая добра вядомая і ў Беларусі і ў Казахстане як генератар многіх грамадскіх, культурных, навуковых казахстанска-беларускіх ініцыятыў. 

Вытокі фільма пра беларускага партызана і слаўнага сына казахскага народа — у 2014 годзе, калі кінарэжысёр Бекбулат Шэкераў пазнаёміўся з Клаўдзіяй Шарыпавай, якая і праз дзесяцігоддзі самым сур’ёзным чынам захоўвае памяць пра свайго мужа і легендарнага чалавека. У фільме ёсць усё — і мужнасць, адвага, смеласць, і здрадніцтва, і любоў... А самае галоўнае, і пра гэта гаварылі пасля прагляду фільма «Лета 1941 года» літаральна ўсе, — такія кінакарціны выконваюць важкую выхаваўчую, ідэалагічную ролю. Яны, расказваючы пра вайну, выступаюць супраць вайны. Асноўная частка здымак фільма была праведзена ў Беларусі. Галоўную ролю ў кінакарціне выканаў расійскі акцёр, казах па нацыянальнасці Азамат Нігманаў. 

Як на мой погляд, — каменціруе падзею кандыдат філалгічных навук Святлана Ананьева, — кінафільм «Лета 1941 года» лагічна дапаўняе цэласны партрэт нашага суайчынніка, вялікага інтэрнацыяналіста вучонага і дзяржаўнага дзеяча Адзія Шарыпава. Мне неаднойчы даводзілася расказваць пра славутага казахстанца ў розных аўдыторыях, на розных навукова-практычных канферэнцыях, форумах не толькі ў Алматы і Нур-Султане, але і ў Мінску, Гродна, іншых гарадах Беларусі. Спадзяюся, што гэты па-свойму ўнікальны фільм добра прымуць гледачы і Казахстана, і Беларусі. Асабліва важна, каб кінакарціну прагледзелі школьнікі, моладзь нашых краін. Сустрэча з героямі фільма, а значыць і сустрэча з сапраўднымі героямі Вялікай Айчыннай вайны стане добрым урокам выхавання патрыятычных пачуццяў, выхавання гонару за сваіх гераічных прашчураў. 

Кастусь ЛЕШНІЦА

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Пар­ты­зан­скі след у Бе­ла­рус­кай на­сту­паль­най апе­ра­цыі «Баг­ра­ці­ён»

Пар­ты­зан­скі след у Бе­ла­рус­кай на­сту­паль­най апе­ра­цыі «Баг­ра­ці­ён»

Ба­я­вое ўза­е­ма­дзе­ян­не най­вы­шэй­ша­га ўзроў­ню.

Грамадства

Якой павінна быць ежа для дзяцей: смачнай ці карыснай?

Якой павінна быць ежа для дзяцей: смачнай ці карыснай?

«Дзесяцігоддзі школьнае харчаванне нашых дзяцей будавалася на аснове зборніка рэцэптур».

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.