Вы тут

Жыхаркі аграгарадка Верцялішкі дабіваюцца ўладкавання гандлёвай зоны


Як хутка жанчыны змогуць рэалізаваць сваю агародніну, пакуль невядома. Але ім прыйшлося звярнуцца ў розныя інстанцыі — ад райвыканкама да раённай газеты. І ўсё ж вырашэнне праблемы прыпынілася, хоць райвыканкам вынес сваю рэзалюцыю яшчэ два гады таму.


Дазвол на размяшчэнне гандлёвых месцаў існаваў з 2020 года. Менавіта тады Гродзенскі райвыканкам прыняў рашэнне аб уладкаванні месцаў для рэалізацыі тавараў, якія не адносяцца да прадпрымальніцкай дзейнасці. Быў вызначаны і канкрэтны адрас: вуліца Савецкая, 20. Але прадаваць там сваю агародніну мясцовым жыхарам не ўдавалася, бо з гэтым месцам не пагадзіліся ў сельвыканкаме. Маўляў, гандлёвыя рады будуць размешчаны каля будынка (а гэта былы ўнівермаг), які займеў новага гаспадара. Наўрад ці яму спадабаецца такое суседства. Да таго ж прыватны гандаль, лічаць у сельвыканкаме, не пасуе знакамітаму населенаму пункту. У якасці кампрамісу прапанавалі новы адрас — мясцовы парк. Пры гэтым ніякіх гандлёвых радоў там не прадугледжвалася. Людзі маглі гандляваць на сваіх «прылаўках» альбо наогул «з зямлі», што недапушчальна па санітарных нормах. Такая пазіцыя выклікала незадаволенасць з боку жыхароў.

Як паведамілі ў Верцялішкаўскім сельвыканкаме, праблема не толькі ў згодзе мясцовай улады. Таму да яе вырашэння далучыўся шэраг службаў райвыканкама. Здаецца, выхад знайсці ўдалося. У раённай газеце «Перспектыва» нядаўна была апублікавана план-схема месца гандлёвай зоны. Як адзначылі ў сельвыканкаме, згодна з новымі нарматыўнымі дакументамі яны не могуць распараджацца сваімі сродкамі, хоць павінны выступаць як заказчыкі. Цяпер шукаюцца магчымасці для фінансавання дадзенай інфраструктуры. Наколькі зацягнецца вырашэнне пытання, невядома.

А жадаючых стаць за прылавак нямала. Толькі не за імправізаваны, а за сучасны, варты прапанаванай добрай прадукцыі.

Прэв'ю: pixabay.com

Загаловак у газеце: Ці будзе месца пад сонцам?

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Пар­ты­зан­скі след у Бе­ла­рус­кай на­сту­паль­най апе­ра­цыі «Баг­ра­ці­ён»

Пар­ты­зан­скі след у Бе­ла­рус­кай на­сту­паль­най апе­ра­цыі «Баг­ра­ці­ён»

Ба­я­вое ўза­е­ма­дзе­ян­не най­вы­шэй­ша­га ўзроў­ню.

Грамадства

Якой павінна быць ежа для дзяцей: смачнай ці карыснай?

Якой павінна быць ежа для дзяцей: смачнай ці карыснай?

«Дзесяцігоддзі школьнае харчаванне нашых дзяцей будавалася на аснове зборніка рэцэптур».

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.