Вы тут

Гедзіч: У час падзелу свету нельга быць нейтральнымі


Выступленне Прэзідэнта Беларусі на юбілейным саміце кіраўнікоў краін — членаў АДКБ у Маскве, як і ўсе апошнія прамовы беларускага лідара, выклікалі рэзананс не толькі ў нашай краіне, але і за яе межамі. Мы пацікавіліся меркаваннем члена Пастаяннай камісіі Савета Рэспублікі па адукацыі, навуцы, культуры і сацыяльным развіцці Ігара ГЕДЗІЧА:


«У сённяшнія часы цывілізацыйнага падзелу свету быць нейтральнымі, займаць пазіцыю «мая хата з краю» нельга. Неяк наш Прэзідэнт сказаў, што мы ў выпадку неабходнасці будзем з Расіяй стаяць спіна да спіны. Гэта сёння і адбываецца. Верагодна, наспеў час, калі неабходна ў рамках АДКБ мець адчуванне пляча паміж удзельнікамі, каб мы шырокім фронтам маглі супрацьдзейнічаць экспансіі, што адбываецца з Захаду на Усход ва ўсіх сферах: палітычнай, эканамічнай, гуманітарнай», — сказаў сенатар.

Па словах члена Савета Рэспублікі, выступленне Прэзідэнта на саміце ў Маскве было настолькі ў кропку, што некаторыя кіраўнікі краін, верагодна, адчувалі сябе няёмка. «І зразумела чаму: ён адзначыў, што акрамя таго, што АДКБ ёсць над чым працаваць, але ёсць саюзу і пра што ўспомніць. Напрыклад, падзеі ў Казахстане, калі арганізацыя паказала свой магутны ваенны складнік. Таму я ганаруся, што Прэзідэнт вельмі годна прадстаўляе нашу краіну і робіць важныя крокі ў плане пашырэння ўзаемадзеяння ў рамках Арганізацыі Дагавора аб калектыўнай бяспецы», — дадаў Ігар Гедзіч.

Ён падкрэсліў, што зараз час заняць АДКБ пазіцыю, якая дазволіць крызісныя моманты зрабіць менш балючымі для краін-удзельніц аб'яднання.

«Я думаю, што ў найбліжэйшыя год-два мы ўбачым прырастанне колькасці членаў АДКБ. Важна, акрамя таго, паказаць узровень супрацоўніцтва ў Саюзнай дзяржаве, які можа стаць наратывам узаемадзеяння для АДКБ і ЕАЭС», — рэзюмаваў сенатар.

Выбар рэдакцыі

Моладзь

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Фіналістка праекта «Акадэмія талентаў» на АНТ — пра творчасць і жыццё.

Калейдаскоп

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

На гэтым тыдні Цяльцы будуць проста незаменныя ўсюды, дзе іх ведаюць.

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.