Падатак на прафесійны даход плануюць увесці ў Беларусі з 1 студзеня 2023 года. Адпаведны законапраект прадставіла міністр працы і сацыяльнай абароны Ірына Касцевіч на пасяджэнні Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу, паведамляецца на сайце Фонду сацыяльнай абароны насельніцтва (ФСАН).
Згодна з праектам Закона «Аб змяненні законаў па пытаннях дзяржаўнага сацыяльнага страхавання», новы від падаткаабкладання заменіць выплату падаходнага падатку і адначасова будзе ўключаць ўзносы на пенсійнае страхаванне ў бюджэт дзяржаўнага пазабюджэтнага фонду сацыяльнай абароны насельніцтва – тым самым дазволіць грамадзянам пераводзіць падаходны падатак і адлічэнні на пенсію адным плацяжом.
На думку эспертаў, новаўвядзенне павінна істотна палегчыць працэдуру падаткаабкладання, так як па дзеючаму заканадаўству, падаходны падатак за работнікаў плацяць працадаўцы, а ІП, рамеснікі, натарыусы і адвакаты — самі за сябе. Ўзносы ў ФСАН, якія ўлічваюцца пры назначэнні пенсіі, аплачваюцца для ўсіх — асобна.
Таксама праектам закона прапаноўваецца 60% ад сумы падатку на прафесійны даход пералічваць у бюджэт Фонду сацыяльнай абароны. Пасля на іх падставе будзе лічыцца страхавы стаж, з улікам якога прызначаецца пенсія.
Акрамя таго, працуючыя пенсіянеры пры выплаце новага падатку будуць атрымліваць па ім дзяржаўную льготу, а налічаная дадзенай катэгорыі грамадзян сума падатку будзе паменшаная на суму узносаў у пенсійны фонд. Гэта значыць, захоўваецца падыход, калі працоўныя пенсіянеры не плацяць унёскі ў ФСАН.
З 1 студзеня 2023 года падатак на прафесійны даход змогуць выбраць асобы, чыя дзейнасць патрапіць у спіс, зацверджаны Саветам Міністраў, у тым ліку рамеснікі.
З мастацтвам па жыцці.
Баявое ўзаемадзеянне найвышэйшага ўзроўню.
«Дзесяцігоддзі школьнае харчаванне нашых дзяцей будавалася на аснове зборніка рэцэптур».