Вы тут

У Лагойску адкрылі помнік Іосіфу Камінскаму — адзінаму даросламу жыхару вёскі Хатынь, які выжыў


У Лагойску, на старых гарадскіх могілках адбылося ўрачыстае адкрыццё помніка Іосіфу Камінскаму — адзінаму даросламу жыхару вёскі Хатынь, які выжыў у дзень трагедыі 22 сакавіка 1943 года, вясковаму кавалю.


Многія ведаюць, што Іосіф Камінскі стаў прататыпам вобраза «Няскоранага чалавека», увасобленага ў метале і ўсталяванага ў мемарыяльным комплексе «Хатынь». Наогул, імя гэтага легендарнага беларускага селяніна вядома далёка за межамі нашай краіны — ён стаў сімвалам усіх нявінна забітых, спаленых і закатаваных мірных жыхароў нямецкімі акупантамі ў час вайны. 

Іосіф Камінскі пасля вайны жыў у вёсцы Казыры, памёр ва ўзросце 86 год, пахаваны ў Лагойску. Стары помнік, пастаўлены другой жонкай, з часам займеў не самы добры выгляд, таму, па ініцыятыве РУП «Белмытнясервіс» у год гістарычнай памяці ў рамках мерапрыемстваў па захаванню гістарычнай праўды і ўвекавечанню памяці героеў і ахвяр вайны, было вырашана організаваць упарадкаванне магілы Іосіфа Камінскага. Праект быў падтрыманы і ўхвалены Лагойскім райвыканкамам. Фінансавую падтрымку праекта зрабіла прадрыемства «Белмытнясервіс» ,спецыялістамі кампаніі была разпрацавана канцэпцыя і ўсталяванне помніка. На чорным мармуры помніка напісаны простыя словы самога Іосіфа: «Не дай Бог нікому, хто жыве на зямлі, каб не бачылі і не чулі гора такога».

На мерапрыемстве прысутнічалі дэпутат Палаты Прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу, член Пастаяннай камісіі па адукацыі, культуры і навуцы Сяргей Клішэвіч, старшыня Лагойскага райвыканкама Аляксандр Ласевіч, генеральны дырэктар РУП «Белмытнясервіс» Вадзім Бабарыкін і ўсе кіраўнікі філіялаў гэтага прадпрыемства. Удзельнікі акцыі пасля памятнага мітынга ўсклалі кветкі на магілу няскоранага хатынца. 

Анатоль КЛЯШЧУК, фота аўтара

Выбар рэдакцыі

Моладзь

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Фіналістка праекта «Акадэмія талентаў» на АНТ — пра творчасць і жыццё.

Калейдаскоп

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

На гэтым тыдні Цяльцы будуць проста незаменныя ўсюды, дзе іх ведаюць.

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.