Вы тут

Паласа дажджоў, моцнага ветру і пахаладання


Усё ў гэтым свеце цыклічна. І пасля надзвычай дажджлівага красавіка першая дэкада мая дала прасохнуць залішне мокрай глебе, бо ў сярэднім па краіне за першыя 10 дзён мая колькасць ападкаў склала ўсяго 23 % ад нормы. Другая дэкада мая пачалася з цёплага надвор'я, калі ў разгар дня паветра награвалася да плюс 19—25 градусаў. А, напрыклад, у чацвер было яшчэ цяплей, калі дзённыя максімумы па краіне склалі плюс 17—23 градусы, а па поўдні і паўднёвым усходзе — і зусім летнія значэнні: плюс 24—29 градусаў.


Паводле прагнозаў сіноптыкаў, у пятніцу франтальныя раздзелы пакінуць тэрыторыю Беларусі, таму дажджоў стане менш. У няўстойлівым паветры чакаецца лакальнае развіццё воблачнасці, і месцамі па краіне пройдуць кароткачасовыя дажджы.

А вось у суботу, пры паступленні прахалоднай паветранай масы з Балтыйскага мора кароткачасовыя дажджы чакаюцца на большай частцы тэрыторыі краіны. Удзень месцамі па паўднёвым захадзе нашага рэгіёна будзе ўзмацняцца вецер да моцнага парывістага. Тэмпература паветра ў начныя гадзіны складзе плюс 5—11 градусаў, а днём пры гэтым стане крыху халадней — плюс 12—19 градусаў, па поўдні будзе да 21 цяпла.

На наступным тыдні чакаецца яшчэ большае пахаладанне. У нядзелю і панядзелак у няўстойлівай паветранай масе кароткачасовыя дажджы пройдуць у асноўным па паўночна-ўсходняй частцы краіны. Тэмпература паветра ў ноч на нядзелю складзе плюс 4—10 градусаў, удзень будзе 13—20 градусаў вышэй за нуль. У панядзелак уначы мінімальная тэмпература паветра акажацца ў межах плюс 2—7 градусаў, днём складзе плюс 11—18 градусаў, а па паўднёвым захадзе — 19—20 цяпла.

Паводле папярэдніх прагнозаў айчынных сіноптыкаў, паніжэнне тэмпературнага фону працягнецца і ў наступныя дні тыдня. У аўторак месцамі, пераважна па паўночна-ўсходняй частцы краіны, пройдуць кароткачасовыя дажджы. Тэмпература паветра ноччу апусціцца да плюс 1—7 градусаў, удзень — плюс 8—14 градусаў, а па паўднёвым захадзе 15—18 цяпла.

Сяргей КУРКАЧ

Фота Маргарыты ПАЛЮХОВІЧ

Выбар рэдакцыі

Моладзь

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Фіналістка праекта «Акадэмія талентаў» на АНТ — пра творчасць і жыццё.

Калейдаскоп

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

На гэтым тыдні Цяльцы будуць проста незаменныя ўсюды, дзе іх ведаюць.

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.