Вы тут

«Адлегласці сёння нічога не значаць». Прэзідэнт Беларусі сустрэўся з губернатарам Хабараўскага краю


Штомесячныя сустрэчы Аляксандра Лукашэнкі з прадстаўнікамі расійскіх рэгіёнаў працягваюцца кантактамі з кіраўніком Хабараўскага краю Міхаілам Дзегцяровым. Мінск і Хабараўск раздзяляе больш за 9 тысяч кіламетраў, сем гадзін часу і розныя кліматычныя зоны. Знаходзіць шляхі для збліжэння да Аляксандра Лукашэнкі пасля 8-гадовага перапынку асабістых кантактаў з губернатарамі Хабараўскага краю прыехаў Міхаіл Дзегцяроў. 


«Адлегласці сёння нічога не значаць. Хабараўскі край, ці Бранская, Смаленская вобласці... Адлегласці нічога не значаць, і сродкі сувязі ў нас нармальныя. Таму мы павінны гандляваць, а гандаль — аснова ўсякай эканомікі», — сказаў Аляксандр Лукашэнка.

Паводле яго, кантакты нельга абмяжоўваць толькі гадлем, пастаўкамі тэхнікі, абсталявання, харчавання і прамысловай прадукцыі. «Гэта занадта проста. Неабходна пераходзіць да кааперацыі. І цяпер момант для таго, каб ствараць кааперацыйныя прадпрыемствы. Каб не толькі вы да нас прыязджалі і стваралі тут кааперацыі, але і мы гатовы працаваць у вас», — сказаў Прэзідэнт.

Ён адзначыў, што беларуская эканоміка «празмерная» для нашай краіны — экспарт такі ж, як мы спажываем, таму імкнёмся развіваць пэўныя сферы ў іншых краінах, асабліва ў рэгіёнах Расійскай Федэрацыі. Кааперыравацца Аляксандр Лукашэнка прапануе ў вытворчасці грузавых аўто, дарожна-будаўнічай, лесанарыхтоўчай, камунальнай тэхнікі, пасажырскага транспарту.

«Гэта тое, што мы захавалі з Савецкага Саюза, і нам удалося сур’ёзна ў гэтых кірунках прасунуцца. Калі вас нашы тэхналогіі задавальняюць, мы гатовы ў гэтым кірунку працаваць. Перашкод для гэтага няма. Мы з Прэзідэнтам Расіі дамовіліся, што сёння момант для выбудоўвання цесных кааперацыйных сувязяў», — дадаў Прэзідэнт.

Рассказаў ён і пра наспрацоўкі ў ваенна-прамысловым комплексе. Адзначыў Прэзідэнт, што беларусы значна прасунуліся ў плане аўтаматызаваных сістэм кіравання, оптыкі і электронікі.

«У вас магутны абаронны комплекс. Тым не менш, прадукцыю двайнога прызначэння ствараем мы. Калі ў вас будзе інтарэс, паглядзіце. Мы гатовы працаваць у гэтым кірунку з вамі», — акцэнтаваў Прэзідэнт.

Кіраўнік краіны заявіў, што ўспрымаць Беларусь выключана як пастаўшчыка прадукцыі АПК недарэчна. «Не гэта галоўнае, але нешта мы навучыліся ў сельскай гаспадарцы рабіць і не саступаем па сучасных тэхналогіях у агракомплексе ніводнай вядучай краіне свету. І сённяшняя сітуацыя паказала і падцвердзіла, што мы канкурэнтаздольныя», — дадаў Аляксандр Лукашэнка і прапанаваў сур’ёзную сумесную працу ў АПК. Тым больш такі вопыт з Далёкім Усходам Расіі ўжо ёсць. У Амурскай вобласці, на Сахаліне беларусы будавалі малочна-таварныя комплексы, забяспечвалі іх жывёлай. Прэзідэнт заўважыў: усё залежыць ад спецыялістаў, а іх беларусы гатовы падрыхтаваць.

«Ад паставак прадуктаў харчавання да падрыхтоўкі кадраў і стварэння на Далёкім Усходзе, у Хабараўскім краі маякоў у малочна-таварным комплексе, птушкагадоўлі мы можам падзяліцца вопытам. Мы гатовы ў гэтым плане дзейнічаць», — дадаў Прэзідэнт.

Прапанаваў Аляксандр Лукашэнка хабараўчанам беларускае абсталяванне для захавання прадукцыі, будаўнічы патэнцыял «пад ключ» у сацыяльнай сферы, жыллёвым і маставым будаўніцтве.

«У нас дастаткова спецыялістаў у гэтым плане. Ад пачатку да канца мы гатовы вельмі якасна працаваць. І па цэнах мы з любым замежным прадпрыемствам гатовы канкурыраваць, і па якасці», — сказаў кіраўнік краіны.

Беларускія спецыялісты таксама гатовы пастаўляць абсталяванне па водаачыстцы, водаадвядзенні, каналізацыі і ўвесь комплекс аўтатэхнікі, дадаў ён.

«Я гэта вам гавару для таго, каб у Расіі ніхто не перажываў наконт санкцый. Мы самі зможам справіцца з любымі праблемамі, каб забяспечыць нармальнае жыццё людзей на прасторах нашай Айчыны. Проста неабходна крыху часу, каб пашырыць вытворчасць і развіваць кааперацыю, пра якую я казаў», — адзначыў Аляксандр Лукашэнка.

Прэзідэнт расказаў госцю пра сваю «ідэалогію» з сярэдзіны 1990-ых пасля распаду Савецкага Саюза.

«Нягледзячы на вялікую адлегласць паміж Беларуссю і Хабараўскім краем, я лічу, што наша агульная Айчына — ад Брэста да Уладзівастока. І нягледзячы на тое, што на гэтай агульнай прасторы з’явіліся незалежныя і суверэнныя дзяржвы, мы, як разумныя людзі, павінны адысці ад рознага чыну забабонаў і арганізаваць нармальнае ўзаемадзеянне, каб было не горш, чым у Савецкім Саюзе. Пры гэтым не напружваючы нікога ў Расіі, Беларусі, Украіне, Казахстане і іншых рэспубліках, зрабіць так, каб наш вопыт быў запатрабаваны і прыцягальны для іншых рэспублік», — падзяліўся кіраўнік краіны. 

Прэзідэнт дадаў, што яго «ідэалогія» засноўваецца на думцы, што ўсходнеславянская цывілізіацыя — адна з апор сусветнай. «Знічтожыць яе — гэта значыць знічтожыць як мінімум палову планеты. Мы павінны на гэтым стаяць і вытрымаць. Гэта асабліва актуальна», — падкрэсліў Аляксандр Лукашэнка.

Каментарый у тэму

Міхаіл Дзегцяроў, губернатар Хабараўскага краю, распавёў, што ў Мінску ён упершыню, але адчувае сябе як дома. Верагодна і таму, што, па яго словах, беларусамі надаецца вялікая ўвага сумеснай гістарычнай памяці народаў.

«Гэта асабліва актуальна, калі Рэспубліка Беларусь і Расія адчуваюць на сабе беспрэцыдэнтны санкцыйны ціск з боку Захаду, вераломна ўводзяцца санкцыі, праводзіцца практычна экспрапрыяцыя ўласнасці нашых краін за мяжой. Гэта выбар Захада, а не наш. Таму мы ў сітуацыі, што склалася, хочам і гатовы выбудоўваць яшчэ больш цеснае супрацоўніцтва з прадпрыемствамі Рэспублікі Беларусь», — сказаў губернатар.

Журналістам Міхаіл Дзегцяроў падкрэсліў, што прыехала ў Мінск не толькі дэлегацыя ўрада Хабараўска, а прывезлі яны з сабой і бізнес-місію, у складзе якой прадпрымальнікі, зацікаўленыя ў набыцці беларускіх тавараў машынабудавання, сельскай гаспадарцы.

«Мы ўсе гэтыя дні будзем працаваць над выбудоўваннем новых лагічстычцных ланцужкоў. Трэба сказаць, што з-за заходніх санкцый сур’ёзна правялі імпартазамяшчэнне “мазгоў” нашых прадпрымальнікаў, што перабудоўваюць свае лагістычныя і таварныя ланцужкі на Усход і ў Беларусь. Мы будзем купляць тут новыя БЕЛАЗы, МАЗы, аўтобусы, вытворчыя лінія для малочнай жывёлагадоўлі. Абавязкова пабудуем ферму. Прыедзе дэлегацыя на выстаўку “Белагра”, і падглядзім на магчымасці, што можа прадаставіць Рэспубліка Беларусь для нашых сялян», — паведаміў суразмоўца.

Асабліва цікавіць хабараўчан вопыт беларускіх будаўнікоў, бо ў рэгіёне адчуваецца дэфіцыт рабочай сілы на будоўлях.

«Вынік, я ўпэўнены, не прымусіць сябе чакаць. Мы дапаможам рублём Рэспубліцы Беларусь, а Рэспубліка Беларусь і мясцовыя прадпрымальнікі дапамогуць нам у развіцці нашага рэгіёна», — запэўніў Міхаіл Дзегцяроў.

Марыя ДАДАЛКА

Фота: БелТА

Выбар рэдакцыі

Моладзь

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Фіналістка праекта «Акадэмія талентаў» на АНТ — пра творчасць і жыццё.

Калейдаскоп

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

На гэтым тыдні Цяльцы будуць проста незаменныя ўсюды, дзе іх ведаюць.

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.