Вы тут

Касцевіч: работнікам з вымушанай няпоўнай занятасцю будзе прадугледжаная даплата


Работнікам з няпоўнай занятасцю ў сувязі з прастоем прадпрыемстваў прадугледжана даплата да мінімальнай заработнай платы. Пра гэта распавяла журналістам на прымеркаваным да Свята працы мерапрыемства ў парку Перамогі міністр працы і сацыяльнай абароны Ірына Касцевіч, паведамляе БелТА.


Фота БелТА

«Мы пачулі наймальнікаў, якія зрабілі заяўку аб тым, што ёсць неабходнасць аператыўнага прыняцця рашэнняў зыходзячы з той сітуацыі, якая складваецца сёння ў эканоміцы. Рыхтуецца новы праект закона. Мы ўжо ўступілі ва ўзгадненне з усімі рэгулятарамі: органамі дзяржаўнага кіравання і Федэрацыяй прафсаюзаў, разумеючы, што гэта наш галоўны сацыяльны партнёр», — сказала Ірына Касцевіч.

Яна дадала, што новы праект закона ўключае ў сябе тры блокі пытанняў.

«Першы блок тычыцца працоўных стасункаў. Мы разумеем, што неабходна аператыўнае прыняцце рашэнняў па арганізацыі бізнес-працэсаў, па змене заказчыка. Таму запланаваны пераход на больш кароткія тэрміны па змене істотных умоў працы», — сказала Ірына Касцевіч.

Другі блок закране часовага пераводу да іншага наймальніка. «Сёння гэта шэсць месяцаў. Мы абмяркоўваем больш працяглы пераход да тых наймальнікаў, дзе ёсць партфель заказаў і патрабуюцца работнікі. Змяняюцца нормы па звышурочных работах. Гэта таксама заказ з боку наймальніка. У нас была доўгая дыскусія па гэтым пытанні. Мы пачулі прафсаюзы, і дадзеная норма будзе вырашацца ў рамках калектыўных дагавораў. Мяркуецца перамоўны працэс. Акрамя таго, можна будзе выдалена заключаць кантракт з тымі работнікамі, якія працуюць дыстанцыйна», — пракаментавала міністр працы і сацабароны.

Другі блок накіраваны на падтрымку чалавека. «Гаворка ідзе пра калектывы, якія знаходзяцца на прастоІ, а работнікі — на вымушанай няпоўнай занятасці. Гэтая норма ў нас ужо працавала ў 2020 годзе, калі ў краіну прыйшоў каранавірус. У рамках гэтай нормы мы падтрымалі 20 тыс. чалавек. Мяркуецца адрасная падтрымка тых працоўных калектываў, якія знаходзяцца на прастоі. Людзям з вымушанай няпоўнай занятасцю прадугледжана даплата да мінімальнай заработнай платы. Гэта таксама нейкі элемент адраснасці», — падкрэсліла Ірына Касцевіч.

Трэці блок распрацаваны для падтрымкі сем’яў, у якіх выхоўваюцца дзеці. «Калі даходы сям’і ўпалі па аб’ектыўных прычынах, мы спрашчаем парадак атрымання адраснай дапамогі, каб падтрымаць людзей у цяжкай жыццёвай сітуацыі», — сказала міністр працы і сацыяльнай абароны.

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Пар­ты­зан­скі след у Бе­ла­рус­кай на­сту­паль­най апе­ра­цыі «Баг­ра­ці­ён»

Пар­ты­зан­скі след у Бе­ла­рус­кай на­сту­паль­най апе­ра­цыі «Баг­ра­ці­ён»

Ба­я­вое ўза­е­ма­дзе­ян­не най­вы­шэй­ша­га ўзроў­ню.

Грамадства

Якой павінна быць ежа для дзяцей: смачнай ці карыснай?

Якой павінна быць ежа для дзяцей: смачнай ці карыснай?

«Дзесяцігоддзі школьнае харчаванне нашых дзяцей будавалася на аснове зборніка рэцэптур».

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.