Вы тут

Жураўлі ў небе


У Баранавічах пачалі ўзводзіць помнік на месцы гібелі лётчыкаў Лідскай штурмавой авіябазы маёра Андрэя Нічыпарчыка і лейтэнанта Мікіты Куканенкі, паведамляе БелТА са спасылкай на гарвыканкам.


На вуліцы Розы Люксембург выдзелілі пляцоўку пад будаўніцтва, работы пачаліся ўжо. На пастаменце ўстановяць скульптурную кампазіцыю ў выглядзе адлятаючых у неба двух каваных жураўлёў на фоне сілуэта самалёта Як-130. Камунальныя службы займаюцца добраўпарадкаваннем прылеглай тэрыторыі. Намечанае плануецца выканаць да канца красавіка — пачатку мая.

Акрамя таго, у Баранавічах у гонар герояў Беларусі Андрэя Нічыпарчыка і Мікіты Куканенкі плануецца назваць дзве вуліцы ў новым мікрараёне Паўночны-2.

З моманту трагедыі ў небе над Баранавічамі мінуў практычна год. Ваенны самалёт Як-130 Лідскай штурмавой авіябазы пацярпеў крушэнне 19 мая. Экіпаж загінуў. Ад моманту ўзнікнення аварыйнай сітуацыі да падзення самалёта прайшло крыху больш за мінуту. На вышыні амаль 50 м пілотам удалося стабілізаваць напрамак палёту і накіраваць Як-130 у адзіны пункт, які быў па-за жылымі пабудовамі.

Выбар рэдакцыі

Моладзь

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Фіналістка праекта «Акадэмія талентаў» на АНТ — пра творчасць і жыццё.

Калейдаскоп

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

На гэтым тыдні Цяльцы будуць проста незаменныя ўсюды, дзе іх ведаюць.

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.