Вы тут

14 чалавек у Бабруйску заразіліся шаленствам ад сабакі


Выпадак масавага кантакту з хворай на шаленства жывёлай зарэгістраваны ў пачатку красавіка ў Бабруйску, паведамілі ў Магілёўскім абласным цэнтры гігіены, эпідэміялогіі і грамадскага здароўя.


«У першых чыслах красавіка 2022 года ў Бабруйску зарэгістраваны выпадак масавага кантакту з хворай на шаленства жывёлай, усяго пацярпела 14 чалавек, у тым ліку 2 дзяцей. Усе пацярпелыя праходзяць курс лячэбнай антырабічнай вакцынацыі. Бяздомная жывёла, будучы хворай на шаленства, аказалася вельмі ласкавай і старалася аблізаць рукі ці твар усіх, хто да яе дакранаўся», – растлумачыла ўрач-эпідэміёлаг аддзялення асабліва небяспечных інфекцый абласнога ЦГЭіГЗ Наталля Марозава.

Штогод у арганізацыі аховы здароўя Магілёўскай вобласці за аказаннем медыцынскай дапамогі звяртаюцца каля 3 тысяч чалавек, пацярпелых ад укусаў жывёламі. Дзякуючы вакцынацыі захворванні на шаленства людзей не рэгіструюцца. За 1 квартал 2022 зарэгістравана 507 зваротаў: каля 66% зваротаў звязана з пакусамі сабакамі і кошкамі, якія маюць гаспадароў, 29% зваротаў звязана з пакусамі безнагляднымі жывёламі, 3% – дзікімі і 2% – сельскагаспадарчымі жывёламі.

Да шаленства успрымальныя ўсе цеплакроўныя жывёлы. У Магілёўскай вобласці практычна на ўсіх тэрыторыях з большай ці меншай інтэнсіўнасцю рэгіструюцца выпадкі шаленства сярод дзікіх і хатніх жывёл. Інфекцыю распаўсюджваюць у асноўным лісы. Усюды, дзе ёсць ачагі шаленства сярод жывёл, пад пагрозу заражэння трапляюць і людзі.

«Варта памятаць, што здаровая дзікая жывёліна заўсёды пазбягае сустрэчы з чалавекам, праяўленне драпежнікам неўласцівай прыязнасці альбо выяўленай агрэсіі павінна насцярожыць людзей. Катэгарычна нельга рабіць сэлфі з любой дзікай жывёлай, – нагадала Наталля Марозава. – А ў хатніх жывёл з’яўляецца агрэсія (часам паводзіны без зменаў), перакручаны апетыт і г .д. Пры першых прыкметах неўласцівых для жывёлы паводзінаў, неабходна абараніць сябе і сваіх блізкіх ад кантакту і неадкладна звярнуцца да ветэрынарнага ўрача».

Выбар рэдакцыі

Моладзь

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Фіналістка праекта «Акадэмія талентаў» на АНТ — пра творчасць і жыццё.

Калейдаскоп

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

На гэтым тыдні Цяльцы будуць проста незаменныя ўсюды, дзе іх ведаюць.

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.