Вы тут

Казакевіч: Тэрарызм на чыгунцы будзе спыняцца з выкарыстаннем зброі


Акты тэрарызму на чыгунцы будуць жорстка спыняцца праваахоўнікамі з выкарыстаннем зброі. Пра гэта журналістам распавёў намеснік міністра ўнутраных спраў – начальнік крымінальнай міліцыі МУС Генадзь Казакевіч, перадае БелТА.


«Экстрэмісцкае фармаванне Bypol працягвае адкрыта заклікаць беларусаў да ўчынення тэрактаў на аб’ектах чыгуначнага транспарту і інфраструктуры праз так званы план “Перамога”, фактычна фармуючы на тэрыторыі краіны тэрарыстычныя ячэйкі. Да гэтай дзейнасці далучыліся іншыя экстрэмісцкія Telegram-каналы. Мы ўжо паведамлялі аб затрыманні асоб, падазраваных у здзяйсненні падобных тэрарыстычных нападаў. Чарговыя спецаперацыі праведзеныя ў Бабруйскім і Барысаўскім раёнах», — паведаміў Генадзь Казакевіч.

Ён распавёў падрабязнасці аб затрыманні датычных да тэрарызму на чыгуначных шляхах. «У ноч на 30 сакавіка сумесна з Камітэтам дзяржбяспекі пры сілавой падтрымцы САХР затрыманыя трое жыхароў Бабруйска 27 і 28 гадоў, якія маюць дачыненне да знішчэння дзвюх рэлейных шаф сігнальнай устаноўкі пад Асіповічамі. Апаратура, якая забяспечвае рух чыгуначных саставаў, ўзламаная і спалена імі 28 сакавіка. Падчас затрымання тэрарысты аказалі актыўны супраціў і паспрабавалі схавацца. Ўжыта зброю на паражэнне. Адзін са злачынцаў паранены і знаходзіцца ў лячэбнай установе. Іншым аказана меддапамога на месцы», — сказаў Генадзь Казакевіч.

Па яго словах, непасрэдна пасля затрымання ў аўтамабілі падазраваных выяўленыя радыёстанцыі і спецыяльна вырабленая прылада для ажыццяўлення зыходу з рэек рухомага складу, што сведчыць пра іх намеры здзейсніць чарговы тэракт.

Затрыманыя ўжо даюць прызнальныя паказанні, у тым ліку пра сваіх куратараў з Bypol. Што важна, матыў здзяйснення злачынстваў – карыслівы. За акцыю яны атрымалі ў эквіваленце $ 1 тыс.

Акрамя таго, 1 красавіка пры сілавой падтрымцы спецпадраздзялення «Алмаз» быў затрыманы падазраваны ў аналагічным злачынстве, учыненым у ноч з 24 на 25 сакавіка ў Барысаўскім раёне. «Яго злаўленне стала магчымай шмат у чым дзякуючы неабыякавым грамадзянам, якія паведамілі ў міліцыю аб падазроным аўтамабілі, які стаяў на працягу некалькіх гадзін непадалёк ад месца здзяйснення злачынства. Тэрарыстам аказаўся 40-гадовы жыхар Мінскага раёна, раней судзімы за забойства з асаблівай жорсткасцю. Пры затрыманні ён таксама аказаў актыўны супраціў, ўжыта зброя на паражэнне. Злачынец паранены і знаходзіцца ў лячэбнай установе. Падчас ператрусу ў доме і аўтамабілі зламысніка выяўленыя і канфіскаваныя некалькі адзінак зброі, радыёстанцыі, бінокль, ноўтбук, мабільныя тэлефоны, што кажа аб дбайнай падрыхтоўцы да здзяйснення злачынства. Як і ў папярэднім выпадку, рухальным матывам стала карысць», — паведаміў начальнік крымінальнай міліцыі МУС Генадзь Казакевіч.

Ён дадаў, што супрацоўнікі МУС маюць дакладную аператыўную інфармацыю аб тых, хто мае намер здзейсніць тэракты на аб’ектах чыгуначнага транспарту. У бліжэйшы час яны будуць затрыманыя аналагічным чынам.

«МУС папярэджвае, што дзеянні асоб, якія намышляюць падобныя дыверсіі на Беларускай чыгунцы, будуць жорстка спыняцца з выкарыстаннем зброі. Ад адказнасці не сыдзе ніхто», — сказаў на заканчэнне Генадзь Казакевіч.

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Уважлівасць і правілы бяспекі — галоўны фактар зніжэння вытворчага траўматызму

Уважлівасць і правілы бяспекі — галоўны фактар зніжэння вытворчага траўматызму

Летась зафіксавана зніжэнне колькасці выпадкаў гібелі на вытворчасці. 

Грамадства

Ад чаго залежыць бяспека атракцыёнаў?

Ад чаго залежыць бяспека атракцыёнаў?

З пачатку года атракцыёны праверылі 43 разы.

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.