Вы тут

У Беларусі рыхтуюцца да павелічэння колькасці паштовых адпраўленняў


Міністэрства сувязі і інфарматызацыі рыхтуецца да павелічэння паштовых адпраўленняў з-за павышэння ліміту бяспошліннага атрымання тавараў. Пра гэта распавёў у эфіры «Беларусь 1» у праекце «Размова ў Прэзідэнта» міністр сувязі і інфарматызацыі Канстанцін Шульган.


«Мы спрабавалі прапрацаваць пытанне аб павелічэнні бяспошліннага атрымання тавараў з 22 Еўра да 200 яшчэ ў жніўні 2018 года, — распавёў міністр. — Цяпер у ЕАЭС гаворка ідзе аб ліміце ў 1000 еўра. Гэта дае магчымасць не толькі для грамадзян, але і для малога і сярэдняга бізнесу заказваць неабходныя тавары праз паштовыя адпраўлення. Адпаведна, гэта абавязвае нас быць гатовымі да ўзрастання патоку малых паштовых адпраўленняў у сувязі з павышэннем ліміту».

Канстанцін Шульган адзначыў, што ведамства ўжо рыхтуецца да гэтага. «Нацыянальная электронная паштовая сістэма дае магчымасць адсочваць атрыманне праз поштаматы, якія мы цяпер усталёўваем», — адзначыў кіраўнік Мінсувязі. Ён сказаў, што гэта неабходна для скарачэння часу чакання атрымання пасылак.

Выбар рэдакцыі

Моладзь

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Фіналістка праекта «Акадэмія талентаў» на АНТ — пра творчасць і жыццё.

Калейдаскоп

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

На гэтым тыдні Цяльцы будуць проста незаменныя ўсюды, дзе іх ведаюць.

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.