Вы тут

Цікавыя і незвычайныя мясціны Беларусі прэзентуюць на выстаўцы «Адпачынак-2022»


Хто добра працуе, той добра адпачывае. Беларусы добра працаваць умеюць, а выбраць найлепшыя варыянты адпачынку змогуць на міжнароднай выстаўцы турысцкіх паслуг «Адпачынак-2022». Мерапрыемства пройдзе з 31 сакавіка па 2 красавіка ў Нацыянальным выставычным цэнтры БелЭкспа. Што цікавага там можна ўбачыць і на якія турыстычныя тэндэнцыя варта звярнуць увагу, расказалі арганізатары выстаўкі. 


Сёлета выстаўка «Адпачынак» праходзіць у 24-ы раз. Традыцыйна на ёй будуць прадстаўлены стэнды з турыстычным патэнцыялам іншых краін. Сёлета гэта Балгарыя, Пакістан, Кыргызстан, Расія, Узбекістан, Венесуэла, у анлайн-фармаце будзе прадстаўлена Італія.

Дырэктар дэпартамента па турызму Міністэрства спорту і турызму Беларусі Ірына Варановіч расказала, што выстаўка будзе арыентавана на ўнутраны турызм. «Мы бачым, што цікавасць людзей да ўнутранага турызму павялічылася. У нас пастаянна пытаюць, дзе адпачыць у Беларусі. І наступныя тры дні мы адкажам на усе пытанні. Унутраны турызм будзе прадстаўлены ўсімі рэгіёнамі краіны. Будуць прадстаўлены розныя віды турызму. У рамках выстаўкі пройдуць круглыя сталы, дзе будуць прэзентаваны новыя турыстычныя маршруты», — расказала яна. 

Па словах Алены Ліхімовіч, начальніка аддзела маркетынга Нацыянальнага агенцтва па турызме, галоўная мэта выстаўкі — паказаць, што трэба больш вандраваць па краіне. Спецыяльна для гэтага на выстаўцы будуць паказаны самыя цікавыя і нават незвычайныя мясціны.

Апошнім часам вялікую папулярнасць набывае экалагічны турызм. Яго флагман — Рэспубліканскі ландшафтны заказнік «Налібоцкі» — пастаянна развівае ўмовы для турыстаў. Распрацаваныя новыя экскурсійныя маршруты, ёсць нават экалагічная трапа для людзей з абмежаванымі магчымасцямі. Пра гэта расказаў Аляксандр Казарэз, начальнік адзела паляўнічай гаспадаркі Міністэрства лясной гаспадаркі. Паводле яго слоў, на выстаўцы «Адпачынак-2022» можна будзе даведацца пра іншыя месцы, якія пазнаёмяць турыстаў з прыгажосцю беларускай прыроды. 

Пандэмія каранавіруса вывела ў лідарскія пазіцыі аграэкатурызм. Сёння ў краіне працуе 3150 аграсядзіб. Старшыня грамадскага аб’яднання «Адпачынак у вёсцы» Валерыя Кліцунова ўпэўнена, што адпачываць у вёсцы людзі будуць і ў гэтым годзе. На выстаўцы кожны рэгіён прадставіць свае лепшыя і цікавыя аграсядзібы.

Выбіраць будзе з чаго. «Трэнды аграэкатурызму ў гэтым годзе застануцца такімі ж, як і мінулым. Крэатыў — людзі едуць за ўражаннямі і гаспадары сядзіб пастаянна шукаюць магчымасці іх забяспечыць. Экалагічнасць — зялёны турызм заўсёды у прыярытэце. Кластэрызацыя — сядзібы аб’ядноўваюцца, каб забяспечыць гасцям як мага больш уражанняў», — расказала Валерыя Кліцунова. 

Падчас выстаўкі можна будзе пазнаёміцца з новымі відамі турызму: экатэрапія, сінгл-турызм, віртуальны турызм і многія іншыя. Уваход на выстаўку вольны. 

Валерыя СЦЯЦКО

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Уважлівасць і правілы бяспекі — галоўны фактар зніжэння вытворчага траўматызму

Уважлівасць і правілы бяспекі — галоўны фактар зніжэння вытворчага траўматызму

Летась зафіксавана зніжэнне колькасці выпадкаў гібелі на вытворчасці. 

Грамадства

Ад чаго залежыць бяспека атракцыёнаў?

Ад чаго залежыць бяспека атракцыёнаў?

З пачатку года атракцыёны праверылі 43 разы.

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.