Вы тут

Святло Навасадаў


У падарожжа ў адно з вядомых паселішчаў Міншчыны запрашае ў сваёй кнізе «Навасады» першы намеснік старшыні Саюза пісьменнікаў Беларусі Алена Стэльмах. Кніга толькі што пабачыла свет у выдавецтве «Чатыры чвэрці». 


Адразу трэба заўважыць, што выданне адбылося ў межах серыі «Малая радзіма». Гэтым разам ёсць і адрасная пазнака — «Малая радзіма. Дзяржынскі раён». У прадмове да кнігі лаўрэат Дзяржаўнай прэміі Рэспублікі Беларусь Уладзімір Саламаха з самага пачатку паказвае, адлюстроўвае настрой кнігі таленавітага збіральніка памятак пра родную старонку: «Родная бабуля, якая выхоўвала Аленку ў першыя гады яе жыцця, паколькі бацькі былі вымушаны жыць і працаваць у Мінску, увяла дзяўчынку ў такі вялікі, часам трагічны і самотны, але ўсё ж радасны свет чалавечага быцця. Пры гэтым нязмушана і непрыкметна перадаючы ўнучцы ўсё багацце сваёй душы. Так, жаночай і мацярынскай душы ў найвялікшым і святым разуменні — дарыць дабрыню не толькі сваім родным, а ўсім людзям, ствараць жыццядайнасць наогул. Яе бабуля, звычайная беларуска, як і ўсе нашы маці і бабулі, настаўніца па прызванні і адукацыі, адкрыла ўнучцы сапраўднае святло жыцця, спагаду да іншых і, несумненна, абудзіла літаратурны талент. Пісьменнік толькі тады нечага варты, калі ўся яго дзейнасць скіравана на карысць людзей. А праца Алены Стэльмах якраз такая: усё напісанае ёй у гэтай кнізе і раней — для ўсіх нас...» 

У кнізе пра Навасады спалучыліся розныя жанры і віды літаратуры: апавяданне, нарыс, краязнаўчае эсэ, маналог, гутарка ці інтэрв’ю... Пісьменніца ўсе гэтыя памкненні творчага характару скіравала на адлюстраванне лёсу блізкага ёй паселішча. А значыць — на адлюстраванне «складзенага на працягу стагоддзяў менталітэту беларускай нацыі». «Досвед маем такі, — пераканана пісьменніца, — якім у многім надзяліла нас вёска, што і адрознівае беларусаў ад іншых народаў у шмат’яўным свеце». 

У кнізе — багата ілюстрацый. Над гэтым парупіўся вядомы фотамайстра член Саюза пісьменнікаў Беларусі Уладзіслаў ЦЫДЗІК. Кніга «Навасады» — гэта і напамін іншым пісьменнікам краіны спрычыніцца да гісторыка-краязнаўчага доследу, да расповяду пра свае родныя мясціны. 

Сяргей ШЫЧКО

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Пар­ты­зан­скі след у Бе­ла­рус­кай на­сту­паль­най апе­ра­цыі «Баг­ра­ці­ён»

Пар­ты­зан­скі след у Бе­ла­рус­кай на­сту­паль­най апе­ра­цыі «Баг­ра­ці­ён»

Ба­я­вое ўза­е­ма­дзе­ян­не най­вы­шэй­ша­га ўзроў­ню.

Грамадства

Якой павінна быць ежа для дзяцей: смачнай ці карыснай?

Якой павінна быць ежа для дзяцей: смачнай ці карыснай?

«Дзесяцігоддзі школьнае харчаванне нашых дзяцей будавалася на аснове зборніка рэцэптур».

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.