Вы тут

У Кітаі налічылі 103 мільёна іпэшнікаў


Колькасць зарэгістраваных індывідуальных прадпрымальнікаў у Кітаі дасягнула 103 мільёна, павялічыўшыся на 11,1 працэента ў гадавым выражэнні. Аб гэтым сведчаць дадзеныя, апублікаваныя Галоўным дзяржаўным упраўленнем па кантролі за рынкамі КНР, перадае «Жэньмінь жыбаа» анлайн».


Па словах Пу Чуня, намесніка дырэктара Галоўнага дзяржаўнага ўпраўлення па кантролі за рынкамі КНР, нягледзячы на ўплыў каранавіруса, індывідуальнае прадпрымальніцтва ў Кітаі ў апошнія два гады ў цэлым развівалася стабільна. «103 мільёна індывідуальных прадпрымальнікаў — 2/3 ад агульнай колькасці гульцоў рынку. Гэта гістарычны прарыў», — адзначыў Пу Чунь. Ён таксама заявіў, што зыходзячы з гэтых падлікаў, ІП у Кітаі стварылі каля 276 мільёнаў працоўных месцаў.

Паводле дадзеных Галоўнага дзяржаўнага ўпраўлення па кантролі за рынкамі Кітая, летась у краіне было зарэгістравана 19,7 млн. новых ІП, што склала 68,2% ад агульнай колькасці новых суб’ектаў на рынку (21,3 млн.) і на 17,2% перавысіла ўзровень крызіснага 2020-га. Сярэднія тэмпы росту гэтага паказчыка за апошнія два гады склалі 10,4 працэнта.

Ва ўмовах эпідэміі кітайскі ўрад прыняў шэраг мер для аказання дапамогі індывідуальных прадпрымальнікам, а таксама мікра- і малым прадпрыемствам, сярод іх — зніжэнне падаткаў, арэнднай платы.

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Уважлівасць і правілы бяспекі — галоўны фактар зніжэння вытворчага траўматызму

Уважлівасць і правілы бяспекі — галоўны фактар зніжэння вытворчага траўматызму

Летась зафіксавана зніжэнне колькасці выпадкаў гібелі на вытворчасці. 

Грамадства

Ад чаго залежыць бяспека атракцыёнаў?

Ад чаго залежыць бяспека атракцыёнаў?

З пачатку года атракцыёны праверылі 43 разы.

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.