Вы тут

Сі Цзіньпін павіншаваў усіх кітайцаў з надыходзячым святам Вясны


Старшыня КНР Сі Цзіньпін павіншаваў усіх кітайцаў з надыходзячым святам Вясны (Чуньцзэ, традыцыйны кітайскі Новы год) падчас інспекцыйнай паездкі па горадзе Цяньцзінь (Паўночны Кітай), перадае «Сіньхуа».


Сі Цзіньпін, які з’яўляецца таксама генеральным сакратаром ЦК КПК і старшынёй Цэнтральнага ваеннага савета, пажадаў шматнацыянальнаму народу краіны, суайчыннікам у Сянгане, Аамэне і на Тайвані, а таксама кітайцам, якія пражываюць за мяжой, моцнага здароўя і шчасця, а Радзіме — працвітання.

Старшыня КНР нагадаў, што, як лічыцца ў кітайскай культуры, надыходзячы Новы год па месяцовым календары будзе годам Дракона, а дракон сімвалізуе адвагу, прагрэс, бязмежную жыццёвую сілу і поспех, а таксама дэманструе аптымістычныя памкненні ў будучыню. Кітайскі лідар заклікаў з упэўненасцю сустрэць Новы год і імкнуцца да лепшага жыцця.

Выбар рэдакцыі

Моладзь

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Фіналістка праекта «Акадэмія талентаў» на АНТ — пра творчасць і жыццё.

Калейдаскоп

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

На гэтым тыдні Цяльцы будуць проста незаменныя ўсюды, дзе іх ведаюць.

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.