Правядзенне прэс-канферэнцыі сёння анансаваў Цэнтр «Сістэмная праваабарона». Сумленныя адказы на ўсе свае пытанні ад польскага ваеннага журналіста атрымаюць 10 лютага.
— Падчас канферэнцыі я адкажу на ўсе пытанні і раскажу ў дэталях, як быў арганізаваны працэс забойства бежанцаў на тэрыторыі Польшчы, пачынаючы з моманту адбору вайскоўцаў і перадачы іх у распараджэнне прадстаўнікоў памежнай службы, — кажа ў відэазвароце, які апублікаваны на ютуб-канале цэнтра, Эміль Чэчка. — Як быў арганізаваны падвоз мігрантаў да месца расстрэлаў, як аддаваліся злачынныя загады на расстрэл бежанцаў, як ажыццяўляліся расстрэлы, якія выконваліся польскімі вайскоўцамі пад пагрозай смерці з боку памежнікаў.
Таксама хлопец абяцае расказаць, як ён ажыццявіў пабег і чаму абраў менавіта Беларусь.
Прэв’ю: pixabay.com
З мастацтвам па жыцці.
Баявое ўзаемадзеянне найвышэйшага ўзроўню.
«Дзесяцігоддзі школьнае харчаванне нашых дзяцей будавалася на аснове зборніка рэцэптур».