Вы тут

Чаму не будуць адкрывацца выбарчыя ўчасткі за мяжой?


Падчас рэферэндуму па ўнясенні змяненняў і дапаўненняў у Канстытуцыю выбарчыя ўчасткі за мяжой адкрываць не плануецца. Аб гэтым 2 лютага паведаміў журналістам прэс-сакратар Міністэрства замежных спраў Анатоль Глаз, паведамляе БелТА.


Па Выбарчым кодэксе ўчасткі для галасавання за межамі Беларусі ўтвараюцца кіраўнікамі замежных устаноў, адзначыў Анатоль Глаз. Пры прыняцці рашэння аб адкрыцці ўчастка ўлічваецца некалькі фактараў: ад колькасці грамадзян, якія стаяць на консульскім уліку, да эпідэміялагічнай сітуацыі.

«Пры гэтым абсалютны прыярытэт — забеспячэнне бяспекі як тых, хто галасуе, так і членаў камісіі, дыпламатаў і работнікаў замежных устаноў, — падкрэсліў прэс-сакратар МЗС. — На сённяшні дзень больш за трэць замежных устаноў не ўтваралі ўчасткі па прычыне нязначнай колькасці грамадзян, якія знаходзяцца на консульскім уліку».

У Літве і Латвіі з прычыны дзеянняў беларускіх суседзяў у прынцыпе няма дастатковай колькасці персаналу, каб забяспечваць працу ўчастка, адзначылі ў МЗС. Многія пасольствы і консульствы прынялі рашэнне не падвяргаць рызыцы здароўе супрацоўнікаў і тых, хто галасуе ў сувязі рэзкім змяненнем эпідэміялагічнай абстаноўкі ў краінах знаходжання. У шэрагу дзяржаў узровень клінічна пацверджаных выпадкаў захворвання новым штамам каранавіруса вырас у дзясяткі разоў, уведзены жорсткія абмежаванні па перамяшчэнню людзей паміж рэгіёнамі.

«Ёсць яшчэ адна група. Падчас папярэдняй выбарчай кампаніі ў адрас членаў выбаркамаў і работнікаў замежных устаноў паступалі шматлікія пагрозы, рабіліся правакацыі і акцыі хуліганскага і экстрэмісцкага характару. Было б вельмі наіўна меркаваць, што кіраўнікі нашых замежных устаноў закрыюць вочы на абуральныя факты зусім нядбайнага стаўлення шэрагу краін ЕС да сваіх абавязкаў у забеспячэнні бяспекі дыпламатычных прадстаўніцтваў», — адзначыў Анатоль Глаз.

Ён нагадаў, што са жніўня 2020 года па снежань 2021 года здзейснена больш за 20 актаў агрэсіі ў дачыненні да беларускіх дыпламатаў, вандалізму з пашкоджаннем будынкаў і маёмасці нашых дыпмісій. Непасрэдным нападам падвергліся дыпламаты і замежныя ўстановы Беларусі ў Вялікабрытаніі, Польшчы, Францыі, Германіі, Бельгіі, Чэхіі, Украіне і Літве.

«І ўсё гэта радыкальныя праявы, уключаючы прычыненне сур’ёзных цялесных пашкоджанняў, падпал, псаванне дзяржаўнай маёмасці і гэтак далей. Але самае галоўнае: за рэдкім выключэннем улады краін знаходжання не прыцягнулі да адказнасці вінаватых, а часам нават і не шукалі іх. Зразумела, што гэта або няздольнасць, ці нежаданне асобных краін ЕС выконваць свае, можна сказаць, святыя абавязацельствы, — заявілі ў ведамстве. — На гэтым фоне, на нашу думку, некаторыя кіраўнікі прынялі зусім лагічнае і абгрунтаванае рашэнне не ўтвараць участкі ў сувязі з няўпэўненасцю ў гарантаванні іх бяспекі з боку ўладаў краін знаходжання».

Усё гэта ніякім чынам не перашкаджае канстытуцыйнаму праву грамадзян Беларусі прыняць удзел у маючым адбыцца рэферэндуме, звярнулі ўвагу ў МЗС. Традыцыйна доля тых, хто галасуе за мяжой, — менш за 1%.

«Тыя, хто часова знаходзяцца за мяжой, змогуць прагаласаваць па месцы рэгістрацыі ў Беларусі, а тыя, хто пастаянна пражываюць за мяжой з пашпартам серыі PP, — на ўчастку для галасавання па месцы часовай рэгістрацыі альбо месцы апошняга пражывання ў Рэспубліцы Беларусь. Нагадваем, што для грамадзян Беларусі абмежаванняў пры ўездзе ў краіну як праз наземныя, так і праз паветраныя пункты пропуску не маецца, ПЦР-тэст для ўезду нашых грамадзян не патрабуецца», — дадаў Анатоль Глаз.

Нагадаем, паводле інфармацыі ЦВК, у час рэферэндуму за мяжой участкі для галасавання ўтвораны не будуць.

Выбар рэдакцыі

Моладзь

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Фіналістка праекта «Акадэмія талентаў» на АНТ — пра творчасць і жыццё.

Калейдаскоп

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

На гэтым тыдні Цяльцы будуць проста незаменныя ўсюды, дзе іх ведаюць.

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.