Вы тут

Карпенка: Беларусь запросіць міжнародных назіральнікаў на рэферэндум


Беларусь плануе запрасіць міжнародных назіральнікаў для працы на рэспубліканскім рэферэндуме па пытанні ўнясення змяненняў і дапаўненняў у Канстытуцыю Рэспублікі Беларусь, заявіў журналістам старшыня Цэнтральнай камісіі па выбарах і правядзенні рэспубліканскіх рэферэндумаў Ігар Карпенка на пасяджэнні ЦВК, паведамляе БелТА.


Фота: БелТА

«Мы прымаем адпаведную пастанову аб акрэдытацыі міжнародных назіральнікаў. У Беларусі афіцыйнае абавязацельства па запрашэнні назіральнікаў з-за мяжы ёсць толькі перад краінамі СНД, — сказаў Ігар Карпенка. — Вялі размову аб тым, што, магчыма, будзе прадстаўніцтва ШАС, дзе Беларусь мае статус назіральніка. Акрамя таго, будуць пэўныя эксперты. Каб вы разумелі, ЦВК запрашае выключна прадстаўнікоў цэнтральных камісій па выбарах і правядзенні рэспубліканскіх рэферэндумаў краін СНД. Усё астатняе — кампетэнцыя іншых службовых асоб і органаў».


ЦВК зацвердзіў каляндарны план арганізацыйных мерапрыемстваў па падрыхтоўцы і правядзенні рэферэндуму

ЦВК зацвердзіў каляндарны план арганізацыйных мерапрыемстваў па падрыхтоўцы і правядзенні рэспубліканскага рэферэндуму па пытанні ўнясення змяненняў і дапаўненняў у Канстытуцыю Рэспублікі Беларусь,.

Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка 20 студзеня падпісаў указ № 14 «Аб прызначэнні рэспубліканскага рэферэндуму». У адпаведнасці з дакументам рэспубліканскі рэферэндум па пытанні ўнясення змяненняў і дапаўненняў у Канстытуцыю Рэспублікі Беларусь прызначаны на 27 лютага 2022 года.

Указам вызначана фармулёўка вынесенага на рэферэндум пытання, якая даслоўна прайграваецца ў бюлетэні для галасавання: «Ці прымаеце вы змены і дапаўненні Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь?». Змены і дапаўненні Канстытуцыі, якія выносяцца на рэферэндум, прыкладаюцца да ўказа.

З улікам устаноўленых Выбарчым кодэксам патрабаванняў замацавана абавязковая юрыдычная сіла рашэння, прынятага рэспубліканскім рэферэндумам. Вызначаны парадак уступлення ў сілу такога рашэння — праз 10 дзён пасля яго афіцыйнага апублікавання. Устаноўлена, што рашэнне, прынятае рэфэрэндумам, з’яўляецца неад’емнай часткай Канстытуцыі.

Цэнтральнай камісіі па выбарах і правядзенні рэспубліканскіх рэферэндумаў даручана арганізаваць правядзенне рэферэндуму, забяспечыць падвядзенне яго вынікаў і ажыццяўляць кантроль за выкананнем заканадаўства ў адпаведнай сферы.

Выбар рэдакцыі

Моладзь

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Фіналістка праекта «Акадэмія талентаў» на АНТ — пра творчасць і жыццё.

Калейдаскоп

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

На гэтым тыдні Цяльцы будуць проста незаменныя ўсюды, дзе іх ведаюць.

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.