Вы тут

Самы буйны лагістычны аператар краіны «Белмытсэрвіс» працягвае развівацца і прымнажае сваю інфраструктуру


Як вядома, Беларусь і Кітай 20 студзеня гэтага года адзначаюць юбілейную дату — 30-годдзе з дня ўстанаўлення дыпламатычных адносін. У гэты знамянальны дзень РУП «Белмытсэрвіс» і ААТ «Агенцтва знешнеэканамічнай дзейнасці» падпісалі пагадненне аб узаемавыгадным супрацоўніцтве. 


Асноўнымі мэтамі пагаднення з’яўляюцца развіццё знешнеэканамічнай дзейнасці, гандлёвай і транспартнай прывабнасці паміж краінамі Еўрапейскага Саюза, нашай краінай і Кітайскай Народнай Рэспублікай з дапамогай выкарыстання магчымасцяў і інфраструктуры бакоў.
Наша краіна выгадна размешчана на транспартным калідоры Кітай-Еўропа-Кітай. Беларусі адводзіцца роля вузлавой платформы на шляху транспартнага калідора. Падпісанне пагаднення — яшчэ адзін крок на шляху паглыблення супрацоўніцтва з Кітайскай Народнай Рэспублікай.

Як адзначыў генеральны дырэктар РУП «Белмытсэрвіс» Вадзім Бабарыкін, пагадненне двух кампетэнтных органаў дае магчымасць выконваць даручэнні ўрада па развіцці экспарту нашай краіны. Па яго словах, гэта і кірунак супрацоўніцтва Беларусь — Кітай. Пасля падпісання пагаднення запланавана распрацоўка сістэмы двухбаковага супрацоўніцтва, якая будзе даваць бізнесу комплексныя рашэнні ўдзелу ў рэалізацыі экспартных праектаў нашай краіны.

«Сёння ўсе знешнеэканамічныя аперацыі, якія звязаны з экспартам прадукцыі, адначасова звязаныя з транспартнымі паслугамі, што аказваюць нашы кампаніі, — лічыць кіраўнік Белмытсэрвісу. — Адпаведна мы з усімі сваімі ведамствамі і разам з банкам Развіцця выпрацоўваем канцэпцыю, якая абараняе нашы інтарэсы. Улічваючы ўсе паўнамоцтвы і кампетэнцыі нашых усіх дзяржорганаў, усіх нашых дзяржаўных структур, якія ўдзельнічаюць у гэтай справе.

Вадзім Бабарыкін падкрэсліў, што агенцтва знешнеэканамічнай дзейнасці сёння ўносіць вялікую ролю ў спрашчэнне гандлёвых працэдур, напрыклад, з Кітаем. Яны адпаведна ўдзельнічаюць у камісіі, прымаюць досыць важкія прапановы і рашэнні.

Пры гэтым кіраўнік «Белмытсэрвісу» адзначыў рост цікавасці да авіяперавозках, а таксама эфектыўнасць ўсіх спосабаў дастаўкі тавараў на дадзеным кірунку. «Мы як найбуйнейшы лагістычны аператар прапрацоўваем усе магчымыя варыянты па кірунку Кітай-Еўропа-Кітай. У апошні час назіраецца рост авіяперавозак. Мы мультымадальна дастаўляем тавары: з Кітая ў Беларусь — авіятранспартам, далей — аўтамабільным ці чыгуначным транспартам у Еўропу. Таму сёння казаць, што толькі марскія або сухапутныя лагістычныя калідоры працуюць, не прыходзіцца. Эфектыўныя ўсе варыянты», — падкрэсліў Вадзім Бабарыкін.

Як адзначыў генеральны дырэктар ААТ «Агенцтва знешнеэканамічнай дзейнасці» Андрэй Міцкевіч, асноўная задача агенцтва заключаецца ў арганізацыі імпарту прадукцыі па найбольш таннай цане і з найбольш высокай якасцю, а таксама ў прасоўванні беларускіх тавараў да канчатковага спажыўца, выкарыстоўваючы магчымасці лагістыкі.

Варта адзначыць, што немалаважным аспектам пагаднення з’яўляюцца намеры кампаній ажыццяўляць прасоўванне беларускіх тавараў на міжнародных гандлёвых анлайн-пляцоўках. Таксама ў планах тандэма арганізацыя сумесных мерапрыемстваў, мэтай якіх стане павышэнне эфектыўнасці знешнеэканамічнай дзейнасці.

Акрамя таго, бакі маюць намер актыўна прыцягваць дадатковыя работы, шляхам пошуку найбольш эфектыўных і аптымальных рашэнняў у сферы лагістыкі і знешняга гандлю.

Варта нагадаць, што «Белмытсэрвіс» сёння прадастаўляе пакеты рашэнняў для бізнесу — ад кансультавання па пытаннях знешнеэканамічнай дзейнасці, атрымання дазвольных дакументаў, класіфікацыі тавараў, арганізацыі дастаўкі сыравіны і камплектуючых, іх мытнага афармлення да распрацоўкі лагістычных маршрутаў па экспарце гатовай прадукцыі і суправаджэння грузаў у любы пункт планеты. З 2016 года «Белмытнясэрвіс» актыўна развівае праекты ў рамках ініцыятывы «Адзін пояс, адзін шлях» па перавозцы грузаў чыгуначным транспартам у складзе арганізаваных кантэйнерных цягнікоў, з’яўляючыся адначасова грузаатрымальнікам і грузаадпраўшчыкам, аператарам і экспедытарам кантэйнерных цягнікоў.

Сяргей КУРКАЧ

Выбар рэдакцыі

Моладзь

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Фіналістка праекта «Акадэмія талентаў» на АНТ — пра творчасць і жыццё.

Калейдаскоп

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

На гэтым тыдні Цяльцы будуць проста незаменныя ўсюды, дзе іх ведаюць.

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.