Вы тут

Сергеенка: больш за 4 тыс. водгукаў і прапаноў паступіла ад насельніцтва па праекце Канстытуцыі


Больш за 4 тыс. водгукаў і прапаноў паступіла ад насельніцтва па зменах і дапаўненнях у Канстытуцыю. Пра гэта журналістам распавёў кіраўнік Адміністрацыі Прэзідэнта Ігар Сергеенка падчас дыялогавай пляцоўкі па абмеркаванні праекта змяненняў і дапаўненняў у Канстытуцыю, якая праходзіць сёння ў Беларускім дзяржаўным медыцынскім універсітэце, перадае БелТА.


«Бачым актыўную цікавасць да тэксту змяненняў і дапаўненняў у Канстытуцыю. Яго праяўляюць розныя катэгорыі грамадзян і ў вёсцы, і ў горадзе. На сённяшні дзень ад насельніцтва паступіла больш за 4 тыс. водгукаў, зваротаў, канкрэтных прапаноў датычна праекта. Цэнтр прававой інфармацыі штодня аналізуе інфармацыю, што паступае, займаецца яе абагульненнем. Ёсць цікавыя канкрэтныя прапановы, якія будзем разглядаць на пасяджэнні рабочай групы Канстытуцыйнай камісіі. Пераважае колькасць водгукаў у падтрымку праекта канстытуцыі, ёсць і адмаўляюць, дзе наўзамен нічога не прапануецца», — сказаў Ігар Сергеенка.

Найбольш высокая цікавасць з боку насельніцтва прыкметная да артыкулаў, звязаных з сацыяльнай палітыкай, адзначыў кіраўнік Адміністрацыі Прэзідэнта. Грамадзян хвалюе, ці захаваюцца асноўныя арыенціры дзяржавы. Разам з гэтым людзі праяўляюць цікавасць і да функцый і паўнамоцтваў Усебеларускага народнага сходу.

Падчас дыялогавай пляцоўкі ў БДМУ студэнтаў і прафесарска-выкладчыцкі склад пазнаёмяць з праектам змяненняў і дапаўненняў у Канстытуцыю, выслухаюць іх меркаванні і прапановы.

Фота БелТА

Выбар рэдакцыі

Моладзь

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Фіналістка праекта «Акадэмія талентаў» на АНТ — пра творчасць і жыццё.

Калейдаскоп

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

На гэтым тыдні Цяльцы будуць проста незаменныя ўсюды, дзе іх ведаюць.

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.