Вы тут

Ігар Гедзіч: Бежанцам ужо выдадзена каля 80 тон прадуктаў харчавання


Аб сітуацыі, якая складваецца на 31 дзень знаходжання ў лагеры бежанцаў на беларуска-польскай мяжы, расказаў журналістам Член Савета Рэспублікі.


Фота: БелТА

Нагадаем, што верхняя палата парламента з першых дзён з’яўлення стыхійнага лагера ўзяла каардынацыю дзейнасці гуманітарнай місіі пад сваю апеку. Гэтае пытанне знаходзіцца на асабістым кантролі спікера Наталлі Качанавай, на месцы да нядаўняга часу дзейнасць каардынаваў старшыня Пастаяннай камісіі Савета Рэспублікі па адукацыі, навуцы, культуры і сацыяльным развіцці Віктар Лісковіч. Днямі яго замяніў калега па профільнай камісіі — Ігар Гедзіч. 

У прыватнасці, ён адзначыў, што сёння 31 дзень, калі бежанцы рушылі да лініі дзяржаўнай мяжы і 21 дзень іх знаходжання ў памяшканні ТЛЦ «Брэміна-Брузгі». Увесь гэты час беларускі бок імкнецца забяспечыць ім прымальныя ўмовы для пражывання: арганізаваў харчаванне, медыцынскае абслугоўванне, забяспечыў мінімальныя бытавыя ўмовы. 

— Агульны аб’ём гуманітарнай дапамогі, якая паступіла, складае каля 150 тон, у тым ліку харчавання каля 80 тон, малочнай прадукцыі 20 тон. Паступіла каля 9 тысяч адзінак адзення, матрацаў, коўдраў, цёплага адзення. І гэты працэс працягваецца, — патлумачыў сенатар.

Што тычыцца медыцынскага абслугоўвання, то за мінулыя суткі, па словах Ігара Гедзіча, за дапамогай і кансультацыяй звярнуліся 90 чалавек. Трое дарослых і адно дзіцё знаходзяцца на стацыянарным лячэнні ва ўстановах аховы здароўя: малы — у абласной дзіцячай бальніцы, адна жанчына — у перынатальным цэнтры. 

— Іх стан стабільны, у гэтых адносінах нейкіх перажыванняў асаблівых няма, — кажа сенатар.

Адносна ўмоў пражывання Ігар Гедзіч адзначыў, што нягледзячы на марознае надвор’е ў транспартна-лагістычным цэнтры забяспечваецца прымальныя ўмовы для людзей — тэмпература складае каля 17 градусаў цяпла. 

Сённяшні дзень ён назваў звычайным і спакойным: усе службы працуюць зладжана, а ахова і абарона бежанцаў ажыццяўляецца ў планавым рэжыме. 

Сенатар звярнуў таксама ўвагу, што акрамя медыцынскай дапамогі, размешчаныя тут людзі атрымліваюць і псіхалагічную падтрымку: у рамках дзеяння службаў Беларускага Чырвонага Крыжа сёння з дзецьмі будзе арганізавана клоўнатэрапія. 

— Мы працягваем надаваць увагу ўсім пытанням, якім неабходна, — рэзюмаваў сенатар. 

Вольга АНУФРЫЕВА

Выбар рэдакцыі

Моладзь

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Фіналістка праекта «Акадэмія талентаў» на АНТ — пра творчасць і жыццё.

Калейдаскоп

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

На гэтым тыдні Цяльцы будуць проста незаменныя ўсюды, дзе іх ведаюць.

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.