Вы тут

Светлая “Радасць” не за гарамі


Мінск рыхтуецца сустракаць чарговы Раждзественскі фестываль, які пройдзе ў Навагоднюю пару – з 22 снежня па 6 студзеня –  у Палацы мастацтваў


Хоць гугл-перакладчык упарта раіць называць гэты фэст Калядным, аднак жа зразумела: тут ідзе размова пра свята хрысціянскае. Якое прысвячаецца Раству Хрыстову. І “Радасць”, як паведамляецца ў дасланым прэс-рэлізе, будзе адной з галоўных Раждзественскіх падзей у Мінску.

Хрысціянскі свет рыхтуецца да свята. Людзі ў клопатах: што падарыць, чым парадаваць блізкіх? Сёлетні праваслаўны фестываль робіць яўны акцэнт на сямейную праграму, таму будзе там цікава мамам і татам, дзяўчынкам і хлопчыкам, дзяўчатам і юнакам, бабулям і дзядулям. Арганізатары “Радасці” – а ладзіць фестываль Свята-Елісавецінскі манастыр па блаславенні мітрапаліта Мінскага і Заслаўскага Веніяміна, Патрыяршага Экзарха ўсяе Беларусі, пры падтрымцы Мінскага гарвыканкама – хочуць паказаць  усім прыгажосць праваслаўных традыцый, расказаць тое, што прыадкрывае глыбіні хрысціянскага веравызнання.

Запрошаныя на фестываль святары, манахіні, урачы, псіхолагі, а таксама й мастакі, педагогі ды іншыя творчыя людзі. Яны падзеляцца досведам, дадуць парады, адкажуць на пытанні. Гасцей чакаюць творчыя сюрпрызы й прэзентацыі, экскурсіі ў часе. Можна будзе танцаваць і маляваць, рабіць падарункі блізкім сваімі рукамі, змайстраваць зоркі ды цацкі для ёлкі, паглядзець лялечныя й батлеечныя спектаклі. І хто прыйдзе на святочную імпрэзу ўсёй сям’ёй, то ўсім знойдзецца там нешта даспадобы.

Іван Іванаў

Нумар у фармаце PDF

Загаловак у газеце: Светлая “Радасць” не за гарамі

Выбар рэдакцыі

Моладзь

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Фіналістка праекта «Акадэмія талентаў» на АНТ — пра творчасць і жыццё.

Калейдаскоп

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

На гэтым тыдні Цяльцы будуць проста незаменныя ўсюды, дзе іх ведаюць.

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.